9 снежня ў музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” адбыўся круглы стол, прымеркаваны да Міжнароднага дня памяці ахвяр злачынстваў генацыду. Мерапрыемства, у якім прынялі удзел старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Пятровіч Кудравец, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Пружанскага РВК Аляксандр Канстанцінавіч Момлік, намеснік пракурора Пружанскага раёна Ірына Віктараўна Жыгалка, прадстаўнікі маладзёжнага парламента і інш., было арганізавана аддзелам ідэалагічнай работы і па справах моладзі сумесна з музеем-сядзібай “Пружанскі палацык”.
У ходзе сустрэчы супрацоўнікі музея прадэманстравалі прысутным прэзентацыю “Расследаванне генацыду насельніцтва БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны”. Намеснік пракурора Ірына Віктараўна Жыгалка распавяла, як праходзіла расследаванне ўгалоўнай справы па фактам генацыду на Пружаншчыне. Падчас мерапрыемства была прэзентавана кніга А. Шведа “Генацыд беларускага народа”. Дырэктар Пружанскай ЦБС запрасіла ўсіх прысутных завітаць у чытальную залу раённай бібліятэкі, дзе можна пазнаёміцца з дадзенай кнігай. Затым гасцям было прапанавана пазнаёміцца з выставамі музея. Навуковы супрацоўнік правяла экскурсію па выставах “Гісторыя чалавечых лёсаў: маштабы злачынства” і “Генацыд на Пружаншчыне: па матэрыялах расследавання”.
Другі блок мерапрыемства распачаў настаяцель храма іконы Божай Маці “Нечаканая Радасць” в. Новыя Засімавічы іерэй Сергій Сысаляцін, які заклікаў усіх прысутных быць цярпімымі адзін да аднаго, каб не дапусціць паўтарэння трагічных падзей 1940-х гадоў. Таксама перад прысутнымі выступілі старшыня маладзёжнага парламента Дзяніс Цямчык, які падзяліўся ўласным вопытам выкладання гісторыі ў школе, сакратар маладзёжнага парламента Вячаслаў Краўчук, супрацоўнік газеты “Раённыя будні” Ірына Уладзіміраўна Сядова.
Падвялі вынікі мерапрыемства старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Пятровіч Кудравец і начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Аляксандр Канстанцінавіч Момлік.
Напрыканцы сустрэчы маладыя людзі зрабілі выснову, што неабходна ведаць і помніць аб падзеях вайны, таму што гэта — найважнейшая частка нашай гісторыі.