З 20 студзеня 2018 года Музей-сядзіба “Пружанскі палацык” абвяшчае аб пачатку прыёма работ для ўдзелу ў конкурсе дзіцячага малюнка “Шчасце ў маіх вачах“.
Ідэйным натхніцелем конкурса стаў наш зямляк – бізнэсоўца Дзмітрый Шульман. Партнёрам конкурсу з’яўляецца – Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза мастакоў Беларусі. Асноўныя мэты конкурсу – садзейнічанне развіццю дзіцячай мастацкай творчасці, выяўленне адораных дзяцей.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца дзеці 6-17 гадоў, жыхары Пружаншчыны. Ад аўтараў прымаюцца работы, выкананыя ў тэхніках жывапіс і графіка.
Работы могуць выконваюцца ў вольнай форме на вольную тэму ў агульнай намінацыі «Мая радзіма» (Гэта можа быць: мая вуліца, вёска, горад, лес, рака, возера, кветкі, мае любімыя мясціны, мае дарагія сябры (гадаванцы), сям’я, школа і г.д.) Для твораў няма абмежаванняў па жанрах і мастацкіх напрамках. Адзін ўдзельнік можа падаць не больш за 3 работы.
Прыём работ праводзіцца да 20 мая 2018 года, абвяшчэнне пераможцаў і ўзнагароджванне дыпломамі і каштоўнымі прызамі – 1 чэрвеня.
Падрабязней — “Палажэнні аб конкурсе дзіцячага малюнка “Шчасце ў маіх вачах“