Генацыд на Пружаншчыне

Вялікая Айчынная вайна гэта агульначалавечае гора, яна забрала мільёны жыццяў, закранула кожную сям’ю… Памятаць аб вайне неабходна, таму што гэта найважнейшая частка нашай гісторыі.

З гэтай мэтай апошнія два тыдні выставу “Генацыд на Пружаншчыне: па матэрыялах расследавання” актыўна наведвалі вучні ўсіх школ раёна.

Для школьнікаў супрацоўнікі музея прадэманстрыравалі прэзентацыю “Расследаванне генацыду насельніцтва БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны”, а потым правялі экскурсію па выставе.

Трэба адзначыць, што ў нашай краіне вялікая ўвага надаецца захаванню памяці аб вайне. А падобныя мерапрыемствы дапамагаюць школьнікам не забываць сапраўдную гісторыю беларускага народа.

 

Добавить комментарий