Неделя нулевого травматизма
День защитников Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь
Ежегодно 23 февраля в стране отмечается День защитников Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь. Этот праздник по праву считается всенародным. Это день памяти, мужества и героизма всех поколений защитников Отечества, которые отстояли независимость родной земли.
Родная мова — цудоўная мова..
Якая прыгожая і мілагучная беларуская мова! На кожны выпадак знойдзецца ў ёй і патрэбнае слова, і трапны фразеалагізм. На гэтай мове размаўлялі нашы дзяды і прадзеды, за яе змагаліся нашы продкі. Толькі гэтую мову мы можам назваць роднай.
Наша мова – гэта дар, які не менш каштоўны за жыццё. Калі помніць, што ў сярэднім штомесяц у свеце знікаюць дзве мовы, мы абавязаны аддаць належнае сваёй роднай мове, якая дагэтуль жывая. Аднак нельга забываць, што валодаем мы ёю толькі па праве нараджэння на гэтай зямлі, а таму павінны рабіць усё неабходнае, каб зберагчы гэты бясцэнны дар.
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. З мэтай папулярызацыі беларускай мовы, выхавання ў навучэнцаў нацыянальнай самасвядомасці, любові да роднай мовы ў гэты дзень навуковым супрацоўнікам Пружанскага палацыка было праведзена мерапрыемства “Родная мова — цудоўная мова…” для навучэнцаў сярэдняй школы № 3 г. Пружаны.
У ходзе мерапрыемства вучні з задавальненнем дэманстравалі сваё веданне беларускай мовы. Многія былі прыемна здзіўлены тым, што наша родная мова мае такія прыгожыя і адметныя словы. А мы ўпэўнены, што акрамя новых ведаў, дзеці атрымалі зарад добрага настрою.
Всех работников сферы туризма поздравляем со Всемирным днём экскурсовода!
В этот профессиональный праздник желаем вам проводить экскурсии на одном дыхании и никогда не уставать от своей профессии. Пусть здоровья хватит на самые долгие экскурсии, а работа приносит удовольствие и дарит приятную усталость!
“Беларусы ў фотаздымках Ісака Сербава. 1911-1912 гады”
У музеі адкрылася фотавыстава (з фондаў Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея) славутага беларускага этнографа Ісака Сербава (1871-1943). Выстава знаёміць наведвальнікаў з каштоўнымі візуальнымі дакументамі па беларускай этнаграфіі, гісторыі і культуры, арыгіналы якіх захоўваюцца ў бібліятэцы Вільнюскага універсітэта.
«Тайная история Пружанского палацика»
По случаю своего 70-летия Общественным объединением «Белорусское географическое общество» в конце января был организован Семинар, посвященный развитию сотрудничества и выработки концепций устойчивого развития туризма в Пружанском районе.
В рамках мероприятия были представлены новые проекты объединения-видеофильмы о Пружанщине: «Тайная история Пружанского палацика», «Туристические объекты Пружанщины» и др.
Это еще один аргумент в пользу того, что «Пружанский палацик» до сих пор вызывает неподдельный интерес у исследователей и туристов. И является одним из главных звеньев в системе развития культурного потенциала региона.
Тайная история Пружанского палацика:
Достопримечательности Пружанского региона:
Рэтраспектыва станаўлення
Другога лютага ў Пружанскім палацыку адбылося адкрыццё персанальнай выставы маладой мастачкі з Шарашова Лаліты Шыш.
Лаліта неаднаразова прымала ўдзел у конкурсах і выставах Беларусі, Расіі, Германіі. Яе працы захоўваюцца і ў прыватных калекцыях.
У 2018 г. атрымала дыплом Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава. Сёння мастачка з’яўляецца выпускніцай Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
У працэсе набыцця майстэрства пад кіраўніцтвам выкладчыкаў Лаліта атрымала класічныя навыкі жывапісу, кампазіцыі, малюнка алоўкам, спрабуе сучасныя напрамкі мастацкага мастацтва.
На выставе «Рэтраспектыва станаўлення» прадстаўлены разнапланавыя работы ад эскізаў да паўнацэнных завершаных твораў. Пры гэтым нельга сказаць, што аўтар працуе ў якой-небудзь адной тэхніцы. Лаліта ўвесь час імкнецца да вывучэння і адпрацоўцы новых навыкаў, эксперыментуе ў вобласці графікі, камп’ютарнай графікі, жывапісу. Мастачка ў гэтым бачыць развіццё творчага патэнцыялу, шукае новыя рашэнні ў кампазіцыйнай пабудове працы.
Усіх, хто жадае пазнаёміцца з творчасцю Лаліты Шыш, запрашаем наведаць выставу па 25 лютага.
КОШТ БІЛЕТАЎ
Цены вступают в силу с 01.02.2024
УВАХОДНЫ
для школьнікаў,навучэнцаў , студэнтаў…………………………….…4 р. 00 к.
пенсіянераў……..………………………………….…..……….……………5 р. 00 к.
для астатніх катэгорый наведвальнікаў…………..………..…….……6 р. 00 к.
ЭКСКУРСІЙНЫ
АГЛЯДНАЯ ЭКСКУРСІЯ З ПАРКАМ:
для школьнікаў…….…………….…………………..….14 р. 00 к. (на групу да 25 чал.)
для дарослых……………………………………………19 р. 00 к. (на групу да 25 чал.)
АГЛЯДНАЯ ЭКСКУРСІЯ:
для школьнікаў……………………………..….………..12 р. 00 к. (на групу да 25 чал.)
для дарослых……………..………………………….…17 р. 00 к. (на групу да 25 чал.)
НА АДНУ ЗАЛУ:
для школьнікаў…….…………….…………………..….10 р. 00 к. (на групу да 25 чал.)
для дарослых……………………………………………12 р. 00 к. (на групу да 25 чал.)
Індывідуальнае экскурс. абсл. ..………………………..…………………7 р. 00 к.
ПА ГОРАДУ( группа да 25 чалавек)……………………..……………… 30 р. 00 к.
ПА ГОРАДУ( з кожнага чалавека)………………..……..……………… 8 р. 00 к.
ПА РАЁНУ ( з кожнага чалавека)…………………………..…………….9 р. 00 к.
КВЭСТ-ГУЛЬНЯ ……………………………………………25 р. 00 к. (на групу да 15 чал.)
ЛЕКЦЫЯ………………………………….…….……….11 р. 00 к. (на групу да 25 чал.)
МУЗЕЙНА-ПЕДАГАГІЧНЫ ЗАНЯТАК…………………………….….13 р. 00 к.
ФОТА Ў НАРОДНЫМ КАСЦЮМЕ ……………………….…………..……..…3 р. 00 к.
ФОТА-, ВІДЭАЗДЫМКА Ў ІНТЭР’ЕРЫ………………..……………..15 р. 00 к.
ПОШУК ІНФАРМАЦЫІ Ў ФОНДАХ…………………..…………..……9 р. 00 к.
ВЫРАБ КОПІІ ДАКУМЕНТА………………………..……..………….….3 р. 00 к.
ЗАКАЗ ЭКСКУРСІЙ ПА ТЭЛЕФОНЕ:
2-18-96 (8033) 3711342