Малююць дзеці!

6 красавіка 2008 года ў Выставачнай зале музея адчынілась выстава
 прысвечаная 20 – годдзю мастацкага аддзялення Пружанскай дзіцячай школы мастацтваў імя Рыгора Раманавіча Шырмы.
Выкладчыкі аддзялення шуткуюць – “ХХ лет спустя”.

На прэзентацыю выставы прышлі павіншаваць сваіх настаўнікаў і школу, як сёнешнія навучэнцы, так і тыя хто вучыўся маляваць 5, 10 гадоў таму, Салон музея ледзь умесціў усіх жадаючых. Тады ў 1988 годзе, мала хто з прысутных педагогаў мог уявіць сабе гэткае мерапрыемства знагоды такога юбілею.
Якаў Сямёнавіч Малайчук, былы дырэктар школы мастацтваў, чалавек , які стаяў у вытокаў стварэння гэтага аддзялення, успамінаў: “А пачыналася ўсё з маленькага пакойчыка, у старым будынку музычнай школы(цяпер гэта “Прэстыж”), печь, некалькі сталоў ды шчыльна стаячыя друг да друга мальберты. Тады казалася, добра было б набраць для пачатку, хоць 30 вучняў – прышлі больш. “

66849Першым настаўнікам быў – Рыгор Піліпавіч Печнікаў (дарэчы ён прысутнічаў на імпрэзе), гэты добра вядомы ў горадзе чалавек мастацкай прафэсіі з’яуляецца адкрывальнікам таленту не аднага дзесятка вучняў – гэта і Наталля Грыцко, мастачка, кераміст, вядомы ў Берасьце дызайнер, і мясцовы скульптар-кераміст Віталь Раманоўскі, і Наталля Пашкевіч, прызнаная мастачка, якая жыве сення ў Францыі і шмат, шмат іншых пружанцаў.

Сення мастацкае аддзяленне – гэта больш за 100 вучняў. Як адзначыла дырэктар школы мастацтваў Лілія Мікалаеўна Філімовіч: “Нам ёсць чым ганарыцца – вучні нашага аддзялення з’яўляюцца шматлікімі лаўрэатамі розных рэспубліканскіх конкурсаў і дзіцячых плэнэраў ў Польшчы, мастацкіх фестываляў ў рамках Саюзнай дзяржавы і ЮНЭСКА. Нашы былыя вучні атрымліваюць прэзідэнскія стыпендыі ў рамках падтрымкі творчай моладзі. Праз 20 год мы бачым асаблівую патрэбнасць грамадству гэтага накірунку работы нашай школы, на перадзе шмат новых планаў, а сенешняя выстава стала сваеасаблівай “справаздачай” работы аддзялення за гэты час.”
На выставе прадстаўлена больш за 50 работ – гэта ў першую чаргу малюнкі цяперашніх вучняў, сярод папярэдніх пакаленняў маладых мастакоў есць работы і Наталлі Цыбулевіч, керамічны посуд Наталлі Грыцко. Выстава атрымалася яркая і выразная, першыя наведвальнікі доўга затрымаліся сярод першых парасткаў будучых таленавітых мастакоў.
Дырэктар музея Юрый Зялевіч прапанаваў гэтую выставу лічыць пачаткам добрай традыцыі штогадовых справаздачных экспазіцый лепшых новых работ мастацкага аддзялення ў Выставачнай зале “Пружанскага палацыка”, што падцвердзіў, разам з дырэктарам школы мастацтваў, перарэзваннем чырвонай стужкі.

* * *

У Кнізе водгукаў зроблены такі надпіс:
“Калі б вяселка раптам упала б на зямлю – яе рознакаляровасць абавязкова б папала ў рукі вось гэтых маладых талентаў. Дзякуй Вам усім за тое, што вы робіце. І яшчэ вам чатыры разы па ХХ – Завіце на юбілей, мы абавязкова сустрэнемся!”

Продолжить чтениеМалююць дзеці!

Палескія паданні Івана Супрунчыка

Выстава з такой назвай ужо месяц экспануецца ў Выставачнай зале музея і прадоўжыць сваю працу да канца сакавіка.

Упершыню работы разьбара ў такой колькасьці наведалі Пружаншчыну.
Іван Піліпавіч Супрунчык карэнны паляшук з в. Цярэблічы Столінскага раёна, адзін з трох Народных майстроў Беларусі, якія атрымалі гэтае ганаровае званне на Брэсчыне. Нарадзіўся мастак ў далекім 1942 годзе і сколькі памятае сябе творца, столькі ён марыў аб мастацтве.

Першы раз яго работы былі прадстаўлены грамадцкасьці ў 1967 годзе на рэспубліканскай выстаўке ў Мінску, атрымалі добрыя ацэнкі. ды там і засталіся. 3 тых гадоў да сённяшняга часу Іван Супрунчык — » мужык з сякерай», як назвалі яго журналісты, вось ужо сорак гадоў высякае толькі гэтай прыладай бібліятэкар-адмыслоўца, стварае па старадаўніх народных традыцыях драўляныя скульптуры на самыя розныя, але блізкія яго душы тэмы, што стала натхнёнай працай яго жыцця. Некаторыя працы Івана Супрунчыка можна заўважыць ля дарогаў Палесься і на перакрыжаваньнях. Збавіцель на крыжах – у пачуцьці смутку. Маці Божая, Іаан Прадцеча зафіксаваныя на знак замілаваньня і болю. Пятро й Павел згадваюць прысадзістыя сялянскія фігуры з моцнымі жылістымі рукамі і заклапочанымі тварамі.

Дыяпазон творчасці Івана Супрунчыка вельмі вялікі і шматгранны. Цыкл твораў прысвечаны тэме Вялікай Айчыннай вайны, Чарнобыльскай трагедыі. Шмат створана высокамастацкіх культавых скульптур, вобразаў асветнікаў і літаратурных герояў.

Але ж асноўным накірункам сваёй дзейнасьці майстар лічыць збіральніцтва абрадаў, паданняў, легенд свайго краю і адлюстраванне іх у скульптурных кампазіцыях, жывапісу і графіцы, гэтае хобі доўжыцца ўжо шмат гадоў. Іван Піліпавіч збірае таксама і этнаграфічны матэрыял, які потым экспануе ў сваёй бібліятэке-музее, якая знаходзіцца ў досыць вялікім павільёне, што захаваўся, ад цэха трыкатажнай фабрыкі. Усяго экспанатаў каля 900. А тут і апранутыя ў старадаўнія строі палескія прыгажуні, язычніцкія багі, легенда пра тое, як альшанцы вялі да царквы саву, пераблытаўшы яе з Божай Маці, як знямоглы старэйшына роду мог папрасіць сабе «лапаціну» — палескі аналаг эўтаназіі. На адной з карцін маці майстра, якая «зачыняе дзверы». «Аднойчы, — тлумачыць Іван Піліпавіч, — запытаўся я ў незнаёмага дзеда, што ёсць жыццё?» — «Дзверы адчыніў— дзверы зачыніў» — адказаў той. Як проста. Але які глыбокі філасофскі сэнс». Самым важным са старажытных абрадаў, што бытавалі і бытуюць цяпер на Беларусі, Іван Супрунчык лічыць Дзяды — дзень памінання продкаў. Іван Піліпавіч яскрава ўсвядоміў для сябе і вучыць іншых, як важна ўшаноўваць продкаў, зберагаць іх вопыт дзеля сваёй будучыні, як важна захаваць сувязь пакаленняў.

   Персанальныя выставы драўлянай скульптуры І.Супрунчыка ў 1986-2003 гг.адбыліся ў Гродна, Мінску, Кіеве, Маскве, Брэсце, Маларыце (Брэсцкая вобласць). Ён двойчы Лаўрэат ВДНГ у Маскве, удастоены Залатога медаля за дасягненні ў развіцці самадзейнай народнай творчасці. Скульптуры і скульптурныя кампазіцыі знаходзяцца ў музях Масквы, Мінска, Гомеля, Брэста, Кобрына, в.Моталь Іванаўскага раёна. Іван Піліпавіч двойчы Лаўрэат Міжнароднага фестывалю «Славянскі базар» у Віцебску, Лаўрэат прэміі Беларускага Савета прафсаюзаў, адзначаны спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне». 3 2001 года член Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці, Народны майстар Беларусі.

На выставе ў Пружанах прадстаўлена каля 40 скульптур і 30 пастэляў майстра. Яны зачароўваюць сваёй таямнічасьцю і прастатой адначасова. Прыкметна і тое, што на першым паверсе музея ўжо другі месяц праходзіць выстава вядомага пружанскага Народнага майстра Беларусі Мікалая Тарасюка, зробленая з музейных фондаў.
У жыхароў горада і раёна (ды і суседзяў) есць магчымасць убачыць дзьвух майстроў адначасова – Калі будзе яшчэ такі шанец! Таму раю ўсім, хто хоча дакрануцца да аутэнтыкі – ідзіце ў музей-сядзібу “Пружанскі палацык”.

Продолжить чтениеПалескія паданні Івана Супрунчыка

У. Гілеп «Пра рыбака, рыбку і… турыста.»

Надзвычай добры, крытычны артыкул пра беларускую турыстычную галіну.
01342
Уладзімір ГІЛЕП

“Краязнаўчая газета”
№7(216) люты 2008, стар.2

  Як заўсёды, раптам і па камандзе, мы ўсе зразумелі, што Беларусі, як паветра ўсяму жывому, патрэбен турыст: ён, жаданы, прыедзе, убачыць нашую красу, сінявокую краіну, лясы, заселеныя зубрамі ідзікамі, азёрыірэкі, поўныя рыбы, адметныя гістарычныя помнікі і… пакіне тут усе свае грошы. Выратуе нашу эканоміку ды яшчэ і дапаможа спонсарствам ахове прыроды і помнікаў. Уся палітычная эліта, дзяржаўная служба, мясцовая ўлада,радыё і тэлебачанне загаварылі ў адзін голас аб той карысці, якую можа прынесці турызм як галіна эканомікі.
З’явіліся і прыклады, разгарнулася амаль што сацыялістычнае спаборніцтва за замежнага турыста, а там, дзе спаборніцтва. З’явіліся і прыклады, разгарнулася амаль што сацыялістычнае спаборніцтва за замежнага турыста, а там, дзе спаборніцтва, там абавязкова пераможцы. I вось пад канец мінулага года даведваемся, што нашу «сінявокую» наведала аж пад 90 тысяч замежных гасцей (па 250 чалавек на адзін дзень года). Густа? Пераможныя рэляцыі, якія сям-там гучаць ад структур, што павінны рабіць справаздачы, уражваюць лічбамі і сумамі, хоць і прагучалі, але не вельмі гучна. Ды і адкуль быць тым лічбам і сумам, калі да нас як не ехалі, так і не едуць?!
Нешта нам замінае. Быццам усё правільна: і каманда дайшла да кожнай гаспадаркі, і структур турыстычных нарабілі ад Міністэрства спорту і турызму да райвыканкама. А што да турфірмаў, то іх колькасць — незлічоная, ды яшчэ з такімі экзатычнымі назвамі — нідзе ў свеце такіх няма, і гучаць неяк вельмі прыгожа — усё не па-тутэйшаму. На адну назву можна «клюнуць».
Продолжить чтениеУ. Гілеп «Пра рыбака, рыбку і… турыста.»

Асноўныя паказчыкі па музеях Брэсцкай вобласці

На табліцы(гл.ніжей) вы можаце даведацца пра дзейнасць музеяў вобласці ў лічбах. Табліца зведзена супрацоўнікамі абласнога музея.
20706

Продолжить чтениеАсноўныя паказчыкі па музеях Брэсцкай вобласці

У часопісе «Консул» № 3(10) 2007 з’явіўся цікавы артыкул пра Пружаны

Змяшчаем тэкст гэтага артыкула.

КОНСУЛ-. № 3 (10). 2007 ( http://albom55.ru/consul/)
ИЗДАЛИ И ВБЛИЗИ: БЕЛОРУССИЯ ВЗГЛЯД

Белорусский мотив
ТЕКСТ: АНАТОЛИЙ МАЧЕРЕТ
ФОТО: ЛЮБОВЬ ГОРЯЧЕВА

Впервые я оказался в Белоруссии лет тридцать пять тому назад. Мы — переводчики «Интуриста» — работали с очередным «поездом дружбы» из  Польши. Была тогда такая форма работы с туристами: их человек триста, нас десять — и вперед, по стране победившего социализма. Минск запомнился мне своим размахом, чистотой, рассказом о разрушениях города во время войны и массовых казнях фашистами мирных жителей на оккупированной территории Белоруссии. Прошло много лет, не стало великой страны, приговор которой подписали здесь, в Беловежской Пуще. В результате Белоруссия стала независимым государством, Россия тоже… С тех пор прошло немало лет. За это время я побывал в разных странах: от Финляндии до Мальты, от Испании до Турции. Однако почему-то все чаще вспоминал Белоруссию…
Продолжить чтениеУ часопісе «Консул» № 3(10) 2007 з’явіўся цікавы артыкул пра Пружаны

З 20 кастрычніка ў музее працуе выстава «Графіка Барыса Бокшы»

Графіка Барыса Бокшы.

20 кастрычніка ў музее-сядзібе “Пружанскі палацык” адбылася урачыстая імпрэза з нагоды адкрыцця выставы “Графіка Барыса Бокшы”. Гэта першая персанальная выстава мастака на малой радзіме. Для сталічных аматараў малюнка мастак ужо вядомы, летась у Палацы мастацтваў адбылася яго выстава.
Барыс Тімафеевіч Бокша нарадзіўся 20 верасня 1960 года у г.п.Шарашова Пружанскага р-на, у дванаццаць год ён з бацькамі пераехаў у г.Пружаны, дзе скончыў СШ.№2 .Потым быў Гродзенскі медінстытут і накіраванне у Гомель. З 1993 г жыве ў Мінску.

Са школы яго цягнула да малявання, ён занатоўваў у сваіх невялічкіх малюнках тое, што было побач, што яму бачылася непаўторна прыгожым – наваколле гораду, сядзіба дзеда, веска. У медінстытуце лепш за ўсіх атрымоўвалася маляваць анатамічныя выявы.Сур’езна пачаў займацца мастацтвам па савету і падтрымцы сяброў і на сёння “графічны стаж” мастака складае ўжо каля 20 гадоў.
На прэзентацыю выставы сабралася творчая інтэлігенцыя, мастакі і сябры Барыса Тімафеевіча. Шмат цеплых слоў – слоў захаплення і ўдзячнасьці пачуў мастак у гэты дзень. Паддтрымаць мастака прыйшлі і маладыя таленты з Пружанскай Школы мастацтваў імя Рыгора Раманавіча Шырмы. Хор Пакроўскай царквы в.Руднікі выканаў некалькі беларускіх і духоўных твораў, якія дазволілі паглыбіць успрыманне творчасці мастака ў кантэксце песні.
На выставе мастак прадставіў 30 сваіх новых і старых работ. Асобнае месца займаюць малюнкі з выявамі мясцовых славутасцей – Ружанскі палац, капліца Святога Казіміра ў Ружанах, вельмі уразіў наведвальнікаў “Куток чахецкага парку”, ну і зразумела, “Пружанскі палацык” – бо мала каго з тых, хто быў у Пружанах пакідае без уражанняў гэты будынак.
Агульнае, што можна сказаць пра работы Б.Бокшы – гэта вельмі творчы выбар аб’екта малявання, ў тым сэнсе, што пастаноўка на малюнку ўжо мае нейкую мастацкую каштоўнасць. Праз ўсе работы мастака праходзіць адзіная канцэпцыя – яго цікавасць да беларускага пейзажу, будзь то або старая панская сядзіба, або свіран у полі. Гэта ўсё прапускаецца мастаком праз нейкі невядомы “фільтр” і выдаецца на паперы з яскравымі падрабязнасьцямі аб’екта не бачнымі непадрыхтаваныаму воку. І менавіта манахром прыдае работам Б.Бокшы яшчэ большую непазнаную пазаграфічную паэтычнасць.
Пад вялікім уражаннем разыходзіліся госьці з адкрыцця выставы. Для мастака гэта найлепшая адзнака ягоных работ. Выстава будзе працаваць да сярэдзіны снежня, і як паабяцаў мастак, ён яшчэ не раз здзівіць пружанцаў новымі работамі і праектамі.. А нам застаецца пажадаць творцу здароў’я і посьпехаў ў галіне мастацтва і Многая лета.

На малюнках работы Б.Бокшы:
1 Палац Сапегаў у Ружанах. Каланада. Папера, пяро, туш. 2006 г.
2 Стары свіран у вёсцы Роскаш. Папера, пяро, туш. 2006 г.

Продолжить чтениеЗ 20 кастрычніка ў музее працуе выстава «Графіка Барыса Бокшы»