Музей-сядзіба «Пружанскі палацык» запрашае на «Вандроўкі ў мінулае»

вандроўкі ў мінулае 2014 18 красавіка 2014 года у Міжнародны дзень аховы помнікаў і гістарычных мясцін музей-сядзіба “Пружанскі палацык” праводзіць бясплатныя пешыя экскурсіі  па гістрычным цэнтры г.Пружаны.

Збор груп на плошчы каля Свята-Аляксандра-Неўскага сабору і гандлёвых радоў “Белыя лаўкі” ў 11.00 і 14.00.

Кантактныя тэлефоны: 21896, маб. (8033)3711342

Запрашаем да ўдзелу!

Продолжить чтениеМузей-сядзіба «Пружанскі палацык» запрашае на «Вандроўкі ў мінулае»

Запрашаем на канцэрт хору «Фрэска» (г.Мінск)

28 сакавіка ў музеі адбудзецца канцэрт маладзёжнагаjablonia fb1

жаночага хору «ФРЭСКА»  з г. Мінска.

У праграме духоўныя, а таксама свецкія і народныя песні.

Пачатак у 18.30.     Уваход — свабодны.

Продолжить чтениеЗапрашаем на канцэрт хору «Фрэска» (г.Мінск)

Выстава «Агнястрэльная зброя свету» (15.03-13.04.2014)

IMG_66461Ужо тыдзень у музеі працуе выстава выстава «Агнястрэльная зброя свету», якую прадаставіла для экспанавання творчае выставачнае аб’яднанне «Рамзес Экспо» (г.Віцебск).

На выставе дэманструецца калекцыйна-сувенірная агнястрэльная зброя, якая адлюстроўвае практычныя ўвесь шлях яго развіцця.

Продолжить чтениеВыстава «Агнястрэльная зброя свету» (15.03-13.04.2014)

28.02 — прэзентацыя новага нумара часопіса «ARCHE»!

28 лютага ў 16.00 у музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» разпачнецца прэзентацыя  новага нумара часопіса «ARCHE: Беларусь у цені Палесься.».

ARCHE 4-2013

Сярод матэрыялаў аб’ёмнага (640 старонак) нумара можна адзначыць наступныя:
— грунтоўнае эканамічнае і сацыяльнае даследаванне Піліпа Засіма «Шані, вёска Пружанскага павета», у якой адлюстроўваецца ўся палітра эканамічнага, сацыяльнага і культурнага жыцця палескай вёскі міжваеннага часу;
— артыкул Аляксандра Пашкевіча «Нацыянальныя працэсы ў Палескім ваяводстве ў 1920-я гг. праз прызму вынікаў выбарчых кампаній у польскі парламент»;
— артыкул Андрэя Кіштымава «Рэчыцкі хранограф канца XVIII — пачатку ХХ ст.»;
— навукова-папулярнае даследаванне Валера Кісяля «Мястэчка Гарадная: ад майдэборыі да сельсавету»;
— пераклад на беларускую мову чарговай працы славутага польскага этнасацыёлага, найбольш значнага міжваеннага даследчыка Палесся Юзафа Абрэмбскага «Сённяшнія людзі Палесся», якая з’яўляецца найбольш яскравым прыкладам даследавання працэсу культурных зменаў ва ўсёй творчай спадчыне гэтага выдатнага навукоўца.

Продолжить чтение28.02 — прэзентацыя новага нумара часопіса «ARCHE»!

Рэшткі «Пружанскага палацыка» ў «СБ. Беларусь сегодня».

Цікавы артыкул нам даслаў  пільны чытач галоўнай беларускай газеты. Шчыра кажучы — мы і самі бачылі артыкул, як кажуць — адным вокам, але пакінулі без увагі подпісы да фота. З якіх вынікае, што ад палацыка засталіся толькі рэшткі? Альбо гэта толькі адзін з флігеляў палацыка?

Таму для ўсіх чытачоў даем копію таго артыкула з друкаванага варыянту газеты «Советская Белоруссия» №34 (24417). Пятніца, 21 лютага 2014 года.

2014-02-26 10-32-27_0025

Вось ужо сапраўды, калі будзе «реконструкция»? )))

Продолжить чтениеРэшткі «Пружанскага палацыка» ў «СБ. Беларусь сегодня».

Справаздача за студзень 2014!

НАВІНА №0, 2014

 Добрыдзень, паважаныя наведвальнікі!

Нарэшце, прачнуліся ад доўгай on-line дрымоты!

ЗАПРАЦАВАЎ  САЙТ ! (Пакуль — у тэставым рэжыме)

УРА! (3 разы) Працяглыя апладысменты! 

Усё здарылася нечакана, дзякуючы настойлівым намаганням дырэктара Рэсурснага цэнтра інфармацыйных тэхналогій аддзела адукацыі, спорту і турызму Пружанскага райвыканкама — Мікалаю Міхайлавічу Бегеру.

Буйныя працяглыя апладысменты, усе ўсталі!

Настаў час распавесці, што новага адбылося з пачатку года ў музеі.

Продолжить чтениеСправаздача за студзень 2014!

У Пружанах высветлілі, што культура мае прапанаваць моладзі ў малых гарадах

30 лістапада “Пружанскі палацык” стаў пляцоўкай для абмеркавання разнастайнасці і якасці моладзевых праектаў у культурніцкім жыцці горада і раёна. У інтэр’ерах гарадской сядзібы ХІХ стагоддзя мясцовая інтэлігенцыя розных узростаў абмеркавала надзённыя праблемы развіцця культуры ў раённым цэнтры. Ток-шоу прайшло ў межах грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” у серыі імпрэзаў пад агульнай назвай “Культура паляпшае жыццё!”.

Tarantino.by-Tok-Show-Pruzhani-Reha-6768

Мадэратарам сустрэчы стала Інга Воран, вядомая сваёй актыўнасцю ў горадзе арганізатарка штогадовага фестывалю “Рок-вясна”. “Моладзі ва ўзросце ад 15 да 30 у горадзе больш за 4000 — дастаткова, каб звярнуць на нас увагу. Мы любім яскравасць, відовішчнасць, эмацыйнасць, таму і кідаемся часта ў крайнасці, а сам наш узрост — узрост фармавання асобы, калі ўсё наперадзе і трэба толькі задаць правільны вектар руху. Галоўнае — зразумець адно аднаго і кожнаму знайсці падтрымку для сябе”, — сказала яна пры пачатку дыскусіі. Без крайнасцяў у гэты вечар сапраўды не абышлося, але без супрацьлеглых меркаванняў які ж пошук ісціны?

Продолжить чтениеУ Пружанах высветлілі, што культура мае прапанаваць моладзі ў малых гарадах