Нягледзячы на тое, што канец восені цешыць нас цёплымі днямі, самы час задумацца аб навагодніх святах. А што яшчэ, як ні прыбраныя ёлкі, так падымае нам настрой, вяртаючы ў дзяцінства? Менавіта яны, ёлачныя цацкі, становяцца сімвалам той радаснай пары, калі мы прыбіралі навагоднюю прыгажуню ўсёй сям’ёй, у прадчуванні падарункаў і сапраўдных цудаў… Мы прапануем наведвальнікам успомніць, як гэта было.
У Пружанскім палацыку будзе наладжана выстава навагодніх цацак савецкага часу. Запрашаем усіх неабыякавых падтрымаць нашу ініцыятыву і прынесці ў музей новыя экспанаты — ёлачныя цацкі.
Звяртацца па нумарах 2 98 06 ці 2 18 96
На восеньскіх канікулах у музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” было як заўсёды людна. Палацык наведалі навучэнцы не толькі горада і раёна, але і госці з Брэста, Мінска, Кобрына, Бярозы і інш.
Для школьнікаў былі праведзены аглядныя экскурсіі па музеі, экскурсіі па парку, лекцыі. Многія наведвальнікі неаднойчы бывалі ў палацыку, тым не менш, кожны раз знаходзілі тут для сябе штосьці новае і пазнавальнае.
Пячатка Валенція Швыкоўскага
У канцы кастрычніка фонды музея-сядзібы “Пружанскі палацык” папоўніліся ўнікальным экспанатам — пячаткай Пружанскага павятовага прадвадзіцеля другой паловы XIX ст. Хутчэй за ўсё, гэты прадмет належыў Валенцію Швыкоўскаму, які некаторы час займаў гэтую пасаду. Рарытэт перадаў мецэнат Аляксандр Зайцаў.
Газета – першы чарнавік гісторыі.
Філіп Грэм
Гартаючы старыя газеты, вернемся ў мінулае на імгненне…
У музей-сядзібу «Пружанскі палацык» трапіла газета «Зара камунізму» № 134 (6504) за 7 лістапада 1988 г. Вітрына газеты сустракала чытача воклічам «Са святам, таварышы!» з нагоды святкавання 71-й гадавіны Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі. Адна з калонак інфармавала аб урачыстым пасяджэнні, якое адбылося 4 лістапада ў клубе “Космас” г. Пружаны. Перад ветэранамі партыі, вайны і працы, прадстаўнікамі партыйных і савецкіх органаў, працоўнымі калектывамі горада выступіў старшыня райвыканкома Г.Г. Разанка і першы сакратар райкома партыі В.М. В’юн, а пасля адбыўся святочны канцэрт…
У калонцы “Слова ветэрана” знайшоў свой шлях Я. Дулько – пенсіянер, калгаснік калгаса імя Калініна. Я. Дулько з вёскі Чапялі вымярае свой шлях з Кастрычнікам і лёсам Радзімы. Радасць і хваляванне – скінулі цара, адбылася рэвалюцыя… Грамадзянская вайна ў Уфімскай губерніі – калчакаўцы і перамога В.І. Чапаева… Вяртанне да дому… З палёгкай уздыхнулі ў 1939 г., а праз два гады –вайна… Пасля выгнання захопнікаў пачала аднаўляцца гаспадарка. У свае 89 гадоў Я. Дулько з гонарам дадае: як далёка мы пакрочылі, але наперадзе вялікі шлях, і няма прыпынку на гэтым шляху.
Цэнтральнае месца займае фотаздымак Васіля Пятровіча Юзяфовіча, за 36 гадоў яго кіраўніцтва Росахаўская брыгада стала адной з лепшых у калгасе імя Леніна. За плённую працу брыгадзір узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага сцяга, “Знакам Пашаны”, двума медалямі выставачнага камітэта ВДНГ.
Завяршае галоўны ліст калонка “Перабудове – канкрэтныя справы”: працуюць на ураджай – выкананы асабістыя заданні і дзесяцімесячнае заданне. Ферма чатырохтысячніц – лідар – ферма “Семянча”, тут усе даяркі – “чатыро кума”. Тут усе даяркі – чатырохтысячніцы. Поспех – вынік работы па-калектыўнаму.
7 лістапада 2022 г. – 105-я гадавіна Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі. Падзеі, якія стаяць за гэтай датай, – неад’емная частка гісторыі Беларусі, якая вызначыла далейшае яе развіццё.
27 октября 2022 года музей-усадьбу «Пружанский палацик» посетили участники открытого областного конкурса «Агромастерство» проводимого на базе УО «Пружанский государственный аграрно-технический колледж». Гости оставили тёплые отзывы о работе музея и приобрели приятные впечатления от знакомства с историей и культурой Пружанщины.
НАРЫСЫ НАВАКОЛЛЯ
З 5 кастрычніка ў музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” пачала працаваць выстава маладой мастачкі Лідзіі Малашэнка “Нарысы наваколля”.
Дзень нараджэння паштовай карткі
Штогод першага кастрычніка адзначаецца Дзень нараджэння паштовай карткі. Нягледзячы на тое, што такая друкаваная прадукцыя практычна выйшла з ужытку людзей, дата адзначаецца ва ўсім свеце. Бо зусім нядаўна на кожнае свята мільёны сем’яў атрымлівалі дзясяткі прыгожых картак з тэматычнымі малюнкамі, на адваротным баку якіх былі напісаны віншаванні і пажаданні.