У кастрычніку бягучага года ў Нацыянальным Акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыццё выставы, прымеркаванай да 70-годдзя Міністэрства Культуры.
На выставе будуць прадстаўлены творы беларускіх мастакоў, на якіх можна будзе ўбачыць выявы звыш 20 аб’ектаў гісторыка-культурных помнікаў Беларусі. Сярод іх зойме сваё пачэснае месца і Пружанскі палацык.
Дзеля гэтай мэты “Нацыянальным цэнтрам сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь” быў арганізаваны плэнэр, удзельнікі якога 29 ліпеня наведалі палацык. Для мастакоў дырэктарам музея была праведзена экскурсія.
Наведванне палацыка натхніла мастакоў на далейшыя творчыя поспехі.