У суботу, 14 жніўня пружанцы сталі сведкамі незвычайнага скопішча аўтамабіляў і мотатэхнікі мінулага стагоддзя на паркоўцы ля брамы гарадскога парку. Можна было падумаць, што кіношнікі чарговы раз прыехалі да палацыка здымаць новы «блокбастар». Але насамрэч ўсё было яшчэ больш рамантычна ..
Гэта сабраліся «паслядоўнікі» легендарнага Адама Казлевіча з яго «Антылопай-Гну» — сябры брэсцкага Клуба аматараў рэтрааўтамабіляў «Адам» сабраліся ў чарговы штогадовы аўтапрабег «Берасьцейскі тракт».
На паркоўцы сабралося больш за 30 адзінак аўта-мота-тэхнікі. Пружанскія аматары рэтрааўтамабіляў з задавальненнем вывучалі гэтую ўнікальную экспазіцыю пад адкрытым небам.
Тут можна было нятолькі паглядзець транспарт звонку, але і пакруціць колы, «пагазаваць» на матацыкле, зазірнуць пад капот і пракансультавацца ў гаспадара-кіроўцы «позняга антыкварыяту», які з натхненнем распавядзе пра свой «лорен-дзітрых»!)
Але ўсё калісьці сканчаецца… І вось бліжэй да апоўдня аўтапрабег стартаваў у наступную кропку — г.п. Ружаны.
«Добрага шляху і прыязжайце яшчэ!» — казалі пружанцы задаволеныя добрым багажом фатаздымкаў!
Уведомление: Берестейский тракт 2016, отзывы участников |