Напярэдадні 15 лютага ў музее адчынілася выстава «Афганистан — наша память и боль» прысвечаная ХХ-годдзю вывада савецкіх войск з Афганістана.
Асноўная тэма выставы — вайскоўцы, удзельнікі баявых дзеянняў, выхадцы з Пружаншчыны, сапраўдныя героі, тыя, хто сёння разам з намі і тыя, хто загінуў і знік без вестак.
Пачатак вайны, баявыя дзеянні, вывад войск, сёнешні погляд на тыя падзеі вачамі школьнікаў, асабістыя рэчы воінаў-інтэрнацыяналістаў, аддзенне — з усім гэтым можна пазнаёміцца на выставе. Асабістўю ўвагу на выставе прыцягвае падвесная ўстаноўка «НУРС».
Матэрыялы прадстаўленыя на выставе сабраны пры пасрэдніцтве аддзела ідэалогіі і аддзела па справах моладзі Пружанскага райвыканкама, а таксама з уласных збораў музея.
Да гэтай даты аддзел па справах моладзі Пружанскага райвыканкама выпусціў брашуру аб пружанскіх воінах-інтернацыяналістах, загінуўшых падчас баявых дзеянняў.