28 лютага ў 16.00 у музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» разпачнецца прэзентацыя новага нумара часопіса «ARCHE: Беларусь у цені Палесься.».
Сярод матэрыялаў аб’ёмнага (640 старонак) нумара можна адзначыць наступныя:
— грунтоўнае эканамічнае і сацыяльнае даследаванне Піліпа Засіма «Шані, вёска Пружанскага павета», у якой адлюстроўваецца ўся палітра эканамічнага, сацыяльнага і культурнага жыцця палескай вёскі міжваеннага часу;
— артыкул Аляксандра Пашкевіча «Нацыянальныя працэсы ў Палескім ваяводстве ў 1920-я гг. праз прызму вынікаў выбарчых кампаній у польскі парламент»;
— артыкул Андрэя Кіштымава «Рэчыцкі хранограф канца XVIII — пачатку ХХ ст.»;
— навукова-папулярнае даследаванне Валера Кісяля «Мястэчка Гарадная: ад майдэборыі да сельсавету»;
— пераклад на беларускую мову чарговай працы славутага польскага этнасацыёлага, найбольш значнага міжваеннага даследчыка Палесся Юзафа Абрэмбскага «Сённяшнія людзі Палесся», якая з’яўляецца найбольш яскравым прыкладам даследавання працэсу культурных зменаў ва ўсёй творчай спадчыне гэтага выдатнага навукоўца.
Поўны змест: http://www.arche.by/attachment/2596/Zmiest_2013_4.pdf
Як і заўжды, на прэзентацыі можна будзе набыць папярэднія нумары часопіса і шмат іншай навукова-даследчай літаратуры з альтэрнатыўнымі поглядамі на гісторыю Беларусі.
Запрашаем усіх зацікаўленных!