“За пячаццю памяці”

Беларускае тэлеграфнае агенцтва ў сумесных праектах з Генеральнай пракуратурай “Апошнія сведкі” і Міністэрствам юстыцыі “Архівы. Нічога, акрамя праўды” ў Год гістарычнай памяці адкрывае малавядомыя дагэтуль архіўныя дакументы аб генацыдзе беларускага народа ў часы Вялікай Айчыннай вайны. Героі праектаў — былыя вязні канцлагераў і лагераў смерці, якія былі сасланы ў Германію на прымусовыя працы.

У пошуках матэрыялу БЕЛТА наведала выставы “Генацыд на Пружаншчыне: па матэрыялах расследавання” і “Гісторыя чалавечых лёсаў: маштабы злачынства” ў палацыку. На першай выставе прадстаўлены фотаздымкі, копіі архіўных дакументаў, артыкулы, кнігі, экспанаты з фондаў музея. Выстава суправаджаецца ўспамінамі відавочцаў падзей вайны.

Выстава “Гісторыя чалавечых лёсаў: маштабы злачынства” прысвечана тэме сасланай у Германію моладзі. На ёй прадстаўлены фотаздымкі і ўспаміны людзей аб пакутах і знявагах, якія ім давялося перанесці.

З праектамі можна пазнаёміцца на адзінай электроннай платформе “За пячаццю памяці” па спасылцы: https://specreport.belta.by/memory

Добавить комментарий