У выхадныя, 13-14 красавіка, адбудзецца юбілейны, дзясяты, рэспубліканскі фэст экскурсаводаў, у якім прымуць удзел тры ўстановы раёна: ДЮСШ №2 г.Пружаны, тураператар “Пружаны-Травэл” і музей-сядзіба “Пружанскі палацык”.
У суботу, 13 красавіка, арганізатары запрашаюць усіх жадаючых на бясплатныя аглядныя экскурсіі па старым горадзе “З глыбіні вякоў да нашых дзён”, якія правядуць навуковыя супрацоўнікі пружанскага музея.
Экскурсіі пачынаюцца ў 10.00, 12.00, 14.00
Для арганізаваных груп абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне: 2-18-96 ці +37533-371-13-42.
На наступны дзень, у нядзелю, экскурсантаў чакаюць пазнавальныя экскурсіі па Водным і Лядовым палацах, дзе яны наведаць трэніроўкі па хакеі з шайбай і фігурным катанні, а таксама азнаёмяцца з іншай спартыўнай базай раёна.
Запіс па тэлефоне: (8033)399-09-11 (Аляксандр Шаманаў).
Пазней, у 15 гадзін, удзельнікі фэсту змогуць даведацца пра культуру і традыцыі Пружаншчыны на агляднай экскурсіі па горадзе, якую правядзе кіраўнік пружанскай турфірмы Ганна Казбяровіч.
Запіс па тэлефоне: (8033) 642-29-62.
Увогуле, у рамках фэста ў Брэсцкай вобласці адбудзецца больш за 30 бясплатных экскурсій. Пдрабязней з праграмай фэста можна пазнаёміцца на сайце: https://festguides.by/
Алена Зялевіч, Раённыя Будні