Ужо 4 год запар наш музей далучаецца да гэтай культурніцкай акцыі — Музейны тыдзень!
Найбуйнейшая міжнародная акцыя ў сацыяльных сетках аб’яднае самыя розныя ўстановы культуры — музеі, галерэі, бібліятэкі, навуковыя цэнтры, архівы.
У гэтым годзе галоўныя тэмы акцыі — жыццё ў грамадстве, грамадзянства і талерантнасць. Акцыя пройдзе з 23 па 29 красавіка, кожны дзень будзе прысвечаны пэўнай тэме:
23 красавіка, #WomenMW,
пра ролю жанчын у культуры
24 красавіка, #CityMW,
гісторыя гарадоў і населеных пунктаў, дзе знаходзяцца ўстановы культуры, гісторыя будынка, лёсу архітэктараў
25 красавіка, #HeritageMW,
дзень культурнай спадчыны
26 красавіка, #ProfessionsMW,
разнастайнасць прафесіяўі відаў дзейнасці ва ўстановах культуры
27 красавіка, #KidsMW,
дзеці ў музеі: праграмы для дзяцей, магчымасці для развіцця, творчасць дзяцей
28 красавіка, #NatureMW,
пра прыроду ў шырокім сэнсе, пра яе ўплыве на ўстанову, аб прыродных аб’ектах у калекцыі музея
29 красавіка, #DifferenceMW,
як адрозненні прадстаўленыя ў мастацтве, навуцы і гісторыі
Як прыняць удзел?
Наведаеце музей з сям’ёй і сябрамі і адзначце ваш візіт у сацсетках хэштэгам #MuseumWeek, #palatsyk альбо #палацык!
← Сачыце за намі ў сацыяльных сетках і рэагуйце на публікацыі культурных арганізацый!
Далучайцеся да акцыі, падтрымайце музей і культурную супольнасць!