mde

25 жніўня ўзорны клуб “TEENS — ФАРМАТ” правёў для студэнтаў Пружанскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа квэст па Пружанах і гарадскім парку “Таямніцы майго горада”. Компас і мабільны тэлефон прывёў маладых людзей у музей-сядзібу “Пружанскі палацык”, дзе гасцям было прапанавана паўдзельнічаць у квэсце “Ключ Пружаны”. Хлопцы і дзяўчаты з цікавасцю выконвалі заданні гульні і ў выніку знайшлі схаваны прадмет – ключ ад палацыка. Пераможцы атрымалі білеты на бясплатнае наведванне музея і салодкі падарунак.

26 жніўня ў музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” адбылася інструктыўна-метадычная нарада настаўнікаў гісторыі і грамадазнаўства. Пасля нарады для прысутных была праведзена экскурсія па выставах “Генацыд на Пружаншчыне: па матэрыялах расследавання” і “Postscriptum”.

Добавить комментарий