24 жніўня музей-сядзібу “Пружанскі палацык” наведалі падапечныя Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Слонімскага р-на. Нягледзячы на сталы ўзрост, жанчыны вядуць актыўны лад жыцця і часта падарожнічаюць. Невыпадкова ў якасці чарговага маршрута абралі Пружаншчыну. Не абмінулі, канечне ж, Пружанскі палацык.
Госці з задавальненнем пазнаёміліся з экспазіцыйнымі і выставачнымі заламі музея, найбольш уразіла перасоўная выстава твораў мастацкага тэкстылю маладых беларускіх мастакоў і дызайнераў “Райскі сад”. Пасля знаёмства з гарадскім паркам, для пенсіянераў была арганізавана пешаходная экскурсія па Пружанах. Госці з задавальненнем знаёміліся з гісторыяй знакавых аб’ектаў, што размяшчаюцца на вуліцы Савецкай, без якіх немагчыма ўявіць гісторыю Пружаншчыны.