27-28/09 — Тры імпрэзы да European Heritage Days 2019

Падчас Еўрапейскіх дзён спадчыны – 2019  у апошнія дні верасня музей-сядзіба “Пружанскі палацык” прапануе наведаць наступныя грамадска-культурныя мерапрыемствы:

 

  • 27/09. а 18:00 – адкрыццё персанальнай выставы “Мястэчка шчасця” вядомай кобрынскай мастачкі, культуртрэгера, педагога, асветніцы, мастака-авангардыста Валянціны Шахалевіч, творчасць якой з’яўляецца яскравым феноменам брэсцкай арт-сцэны;
  • 28/09. а 15:00 – адкрыццё чарговай выставу па выніках V мастацкага пленэру, што адбываўся ў г. Пружаны ў жніўні 2019 г. Выстава “Пружаны – 2019” – гэта справаздача ўдзельнікаў арт-суполкі “Абуджэнне”, вынік працы вядомых беларускіх мастакоў, якія адной са сваіх мэтаў ставяць знаёмства суайчыннікаў з Радзімай;
  • 28/09. а 18:00 – сустрэча з івацэвіцкім рок-гуртом “IZabelyn”, удзельнікі якога выконваюць як творы на ўласныя вершы, так і каверы на вядомыя песні.

Шчыра запрашаем усіх аматараў прыгожага цікава і карысна правесці час!

Добавить комментарий