21 кастрычніка запрашаем у музей на адкрыццё выставы «Фарбы старога парку».
Гэта сваеасаблівая справаздача па выніках мастацкага пленэру арт-суполкі «Абуджэнне», які праходзіў 1-2 кастрычніка ў г.Пружаны. У пленэры прымалі ўдзел: Андрэй Лычкоўскі (г.Узда), Васіль Грыневіч і Казімір Кулеш (г.Слонім), Таццяна Зданевіч і Анатоль Маразюк (г.Бяроза).
Пачатак у 15.00.