Другі год Пружанскі палацык далучаецца да міжнароднага культурніцкага флэшмоба “Спытай куратара” (#СпытайКуратара #AskACurator), які ладзіцца ў гэтым годзе у сацсетках Twitter і Instagram і прыпадае на 18 верасня.
Гэта спосаб пагаварыць з людзьмі, якія працуюць на культурных пляцоўках, з якімі, звычайна, нямаў сувязі наўпрост. Можна спытаць пра тое, што вас цікавіць у рабоце установы ці атрымаць дадатковую інфармацыю. Для гэтага проста трэба выйсці ў сацсеткі, найсці музей і напісаць сваё пытанне.
Акрамя карыстальнікаў сацсетак палацык прапануе у гэты дзень паўдзельнічаць у прамой тэлефоннай лініі з дырэктарам музея Юрыем Зялевічам.
На вашыя пытанні ён адкажа па тэлефоне 9-03-06 ці +375 33 371 13 42 з 10.00 да 17.00