Запрашаем на «Рэха ДАХу — IV»

4.06

4 чэрвеня (04.06.2016г.) у 18.00 гадзін у музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” чацвёрты раз распачнецца фэст эксперыментальнага мастацтва “Рэха ДАХу” — выездная сэсія міжнароднага фэстывалю саверсізму і ігдрасілізму “ДАХ”*.
Гэтым разам пад час фэста адбудзецца паказ двух пэрсанальных мастацкіх выстаў — Алеся Родзіна і мастака з Берасьця whatname?, а таксама прэзентацыя манаграфіі Цімафея Авіліна “Паміж небам і зямлёй: этнаастраномія”.
У музычнай часцы фэста можна будзе ўбачыць і паслухаць: Raman Jaraš — Zurba=Blues, Настасся Хмель, гурт «ПаЦі» — песні вясковых рамантыкаў

Заслужаныя пракуратары: Зміцер Юркевіч и Алесь Родзін
Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтэна.

Запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Музей-сядзіба “Пружанскі палацык”
вул. Савецкая, 50
Уваход – 10 000 руб.
Тэл. для даведак:  2-18-96,
моб.:+375333711342 (МТС)

Добавить комментарий