Размаўляй па беларуску

21 лютага для навучэнцаў сярэдняй школы №3 г. Пружаны было праведзена мерапрыемства “Размаўляй па беларуску”, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы. Гэты дзень асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта.

Для даведкі: Міжнародны дзень роднай мовы – асаблівы дзень, абвешчаны на 30-й сесіі ЮНЕСКА ў 1999 годзе. Дні роднай мовы ў Беларусі пачалі ладзіцца дзяржаўнымі ўстановамі з 2009 года.

 Родная мова – гэта адначасова i культура, i спадчына народа. Гэта адзiн з першых сродкаў адрознення нацыянальнасцей i культур. Галоўнае, каб кожны з нас, беларусаў, ўсвядомiў, што мова – гэта сапраўды наша багацце.

Добавить комментарий