Набліжэнне пушчы?

Незвычайны госць з’явіўся днямі ў пружанскім парку. Ужо які дзень запар яго назіраюць у розных кропках і ваколіцах палацыкавай сядзібы.
Continue readingКалядная “зорка” над Пружанамі?
Навіна пра метэарыт, што праляцеў над Пружаншчынай у калядную ноч 7 студзеня ў 3.33 (па дадзеных камер відэаназірання ў Брэсцкім раёне), распаўсюдзілася ў сродках масавай інфармацыі з хуткасцю святла. Адразу ж “пасыпаліся” заклікі шукаць месца падзення нябеснага госця. І, як аказалася, нездарма.
Continue reading
Вясновы ДЗЕНЬ прыгажосці.
На вясновых канікулах – у музей!

На чарговыя вясновыя канікулы ДУК “Музей-сядзіба Пружанскі палацык” запрашае ўсіх школьнікаў дакрануцца да гісторыі і прыняць удзел у цікавых музейных квэстах, праверыць свае веды аб Пружаншчыне ў віктарыне і навучыцца выразаць беларускія выцінанкі.
Continue reading⚠ ПАВАЖАНЫЯ СЯБРЫ! ⚠

Лёгкія чытанні ў суботу 05 студзеня адмяняюцца па існых прычынах! (хвароба дзіцяці пісьменніцы – пажадаем хуткага выздараўлення!!!)
Але гэта зусім не азначае, што мы не сустрэнемся за чытаннямі гэтай прыгожай кніжкі “Казкі старога Адамкова” – проста сустрэча пераносіцца на іншы дзень (магчыма. нават, і ў гэтым месяцы!!!)!
Сачыце за абвесткамі!
Віншуем усіх з надыходзячымі Калядамі!
Лёгкія чытанні: чытаем казку Алены Масла – “Каляды з хроснай”.
Месяц музейнага сэлфі.
АБВЯШЧАЕМ ММС – месяц музейнага сэлфі.
Да чарговага дню музейнага сэлфі, які ў 2019 годзе адзначаецца 16 студзеня, музей-сядзіба “Пружанскі палацык” абвяшчае флэшмоб – “Месяц музейнага сэлфі”. Для ўдзелу трэба: Continue reading
Запрашаем на “Калядны кірмаш”
24.11. Субота: Адкрытая дыскусія аб выкарыстанні гістарычнай спадчыны
Пружанская зямля багатая на гісторыка-культурныя адметнасці: архітэктурныя помнікі, непаўторныя ландшафты,вусную спадчыну.
Але часта толькі невялікая колькасць неабыякавых жыхароў ці навукоўцаў абазнаная ў іх наяўнасці і зацікаўленая ў іх захаванні. Ці магчыма надаць гістарыка-культурным каштоўнасцям “новае жыццё”? Які нявыкарыстаны патэнцыял хавае ў сабе маўклівая спадчына ? Якімі мусяць быць падыходы да прыцягнення ўвагі да ўнікальных помнікаў даўніны, да крупінак традыцыйнай культуры, якія яшчэ захаваліся ў пружанскай вёсцы? Як палепшыць працу музейных аб’яднанняў, недзяржаўных ініцыятываў і неабыякавых грамадзян, якія займаюцца блізкімі праблемамі?