Музейна-педагагiчны занятак

22 красавіка ў музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” адбыўся музейна-педагагічны занятак на тэму “Сучасная беларуская паэзія (на прыкладзе творчасці паэтаў Пружаншчыны)” для вучняў 11 класаў гімназіі г. Пружаны.

Падчас музейнага занятка быў разгледжаны тэарэтычны матэрыял —  асаблівасці развіцця беларускай паэзіі на сучасным этапе, таксама пагаварылі пра творчасць паэтаў Пружаншчыны: асаблівая ўвага надавалася паэтычнай дзейнасці Міколы Купрэева, Міколы Антаноўскага і Ніны Дыдышкі. Напрыканцы занятка вучні прадэманстравалі аратарскае майстэрства – выразна чыталі загадзя падрыхтаваныя вершы сучасных творцаў.

Добавить комментарий