Гістарычная памяць – дарога ў будучыню

1 верасня для вучняў другіх класяў сярэдняй школы №5 г. Пружаны была праведзена лекцыя на тэму “Гістарычная памяць – дарога ў будучыню”. Падчас наведвання музея школьнікі даведаліся новыя факты аб Вялікай Айчыннай вайне, аб акупацыйным рэжыме на Пружаншчыне. Вучні актыўна дэманстравалі свае веды пра вайну, распавядалі гісторыі родных, якія перажылі акупацыю…

Таксама другакласнікі пазнаёміліся з выставамі “Генацыд на Пружаншчыне: па матэрыялах расследавання” і “Postscriptum”. Канечне ж, наведалі выставу “Райскі сад”, дзе прадстаўлены творы мастацкага тэкстылю маладых беларускіх мастакоў і дызайнераў.

Добавить комментарий