Генацыд на Пружаншчыне

У музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” адбылася рээкспазіцыя выставы “Генацыд на Пружаншчыне: па матэрыялам расследавання”.

 Выстава знаёміць наведвальнікаў са страшнай палітыкай генацыду на Пружаншчыне, месцамі і ахвярамі нацысцкіх зверстваў. Пружанскі раён шмат пацярпеў у гады вайны і акупацыі, і забыцца пра гэта немагчыма, бо і сёння адкрываюцца новыя і страшныя сведчанні тых далёкіх гадоў.

Трэба адзначыць, што выстава створана на аснове сапраўдных архіўных дакументаў, фатаграфій і рэчавых доказаў. Кожны можа разглядзець матэрыялы пра гэтыя гістарычныя падзеі, якія сталі даступнымі, дзякуючы карпатлівай працы пракурораў і следчых, а таксама паказанням нешматлікіх відавочцаў і сведкаў злачынстваў фашыстаў.

Таксама на выставе прадстаўлены артыкулы, кнігі, матэрыялы з сеткі Інтэрнет і прадметы з фондаў музея. Асаблівую цікавасць у наведвальнікаў выклікаюць медалі і газеты ваеннага часу, копіі франтавых лістоў, якія можна ўзяць у рукі і зачытаць.

Упершыню на выставе прадстаўлены дзве карціны нашага земляка Фёдара Усіка, якога страшная вайна застала дзевяцігадовым хлопчыкам. Пачатак вайны ён запомніў на ўсё жыццё, таму свае творы мастак у асноўным прысвячаў мужнасці і гераізму савецкіх салдат, якія да апошняга стаялі на шляху акупантаў у першыя дні вайны.

Запрашаем наведаць абноўленую выставу!

Добавить комментарий