3 ЧАГО ПАЧЫНАЕЦЦА ПАМЯЦЬ ?
Амаль паўгода таму дырэктарам будучага кралзнаўчага музея быў назначаны настаўнік гісторыі пятай школы горада, самаадданы энтузіаст краязнаўства Язэп Станіслававіч Машкала. Пра захапленні Язэпа Станіслававіча ў кватэры сведчыць многае. Па-першае, гэта, вядома, кнігі. Вельмі многа па гісторыі. этнаграфіі, краязнаўству. Нямала рэдкіх і нават адзінкавых экземпляраў. Напрыклад „Лісты да родных" Крашэўскага, „Біблілграфічны нарыс пра Карпінскага", выдадзены ў 1827 годзе... Ён з відавочным задавальненнем хваліцца мне сваёй багатай нумізматычнай калекцыяй. Паказвае наканечнік стралы. якую яго знаёмыя знайшлі недзе ў двары палаца Сапегаў у Ружанах, старадаўні срэбраны кубак... Дарэчы, большасць рэчаў, якія беражліва захоўвае Язэп Станіслававіч, так ці інакш звязаны з нашымі мясцінамі, з Пружаншчынай. Хутка яны зоймуць месца ў краязнаўчым музеі. Недалёка схаваны і баян. На ім у вольны час любіць Язэп Станіслававіч найграць якую-небудзь спадабаўшуюся мелодыю. Ён закончыў аддзяленне музычнага выхавання Гродзенскага музычнапедагагічнага вучылішча і лічыць гэта немалаважным фактам сваёй біяграфіі. Любіць займацца фотасправай. – Язэп Станіслававіч, вы, напэўна, чалавек не тутэйшы. Прозвішча Машкала дагэтуль на Пружаншчыне не сустракалася. Дзе вашы карані? – Я нарадзіўся ў старажытнай (ажно ў 15 стагоддзі ўпамінаецца ў летапісах намнога старэй Пружан) вёсцы Алешкаўцы, што на Шчучыншчыне. Але, лічу, што прозвішча перайшло да нас, трошкі, праўда, трансфармаваўшыся, з Літвы. Есць на Віленшчыне мястэчка Махшкгайлы. Тым не менш, я безумоўна, называю сябе беларусам, хаця ў пашпарце запісана, што паляк. У нашай вёсцы стаіць касцёл I, магчыма, таму большасць яе жыхароў лічыць сябе католікамі. Хаця і мянушкі, і ўсе традыцыі наогул спраўляюцца беларускія. У час не такіх ужо і частых сустрэч з братам у нас не на адзін вечар зацягваюцца размовы і нават спрэчкі на гэтую тэму: беларусы мы ці палякі? A ўвогуле, скажу я вам, вывучаць сваю радаслоўную, гісторыю сваіх родных мясцін вельмі цікавы і карысны занятак! – Таму вы і вырашылі прысвяціць гэтаму ўсё сваё жыццё? – Ну, тут трэба было б некалькі ўдакладніць. Бо гісторык, краязнаўца вывучае намнога шырэйшы аспект навук, чым толькі сваю радаслоўную. Я закончыў гістарычны факультэт Гродзенскага універсітэта. Паколькі к гэтаму часу ўжо ажаніўся і пераехаў у Пружаны, то і тэму cвaёй дыпломнай работы ўзяў мясцовую: “Пружанскі раён са старажытнейшых часоў да канца 19 стагоддзя". Яна была добра ацэнена, і мне параілі паступаць у аспірантуру без уступных экзамёнаў на атрыманне навуковай ступені, дзе цяпер і займаюся. Ужо здаў адзін кандыдацкі мінімум. Дысертацыю сваю хачу прысвяціць культуры пружанскай зямлі матэрыялаў у нашых мясцінах для яе напісання вельмі многа. Думаю. гэта павінна прынесці карысць развіццю краязнаўства ў нашым раёне. – Язэп Станіслававіч, вось ужо пяць месяцаў, як вы з'яўляецеся дырэктарам музея, якога па сутнасці ў Пружанах яшчэ няма. – Цяперашнім музеем можна назваць хіба што адзін з пакояў гарадскога Дома культуры, дзе мы складзіруем каштоўныя рэчы для будучага сапраўднага музея. Там ужо ёсць нямала цікавых экспанатаў. А ўвогуле амаль усе нашы экспанаты распісаны па паперах і захоўваюцца пакуль што ў іх уладальнікаў у большасці сваёй па вёсках, у сяброў „Спадчыны", у школах і школьных музеях. Гэта, напрыклад, прылады працы бонда¬раў, кушняроў, наканечнік ад стралы 15 стагоддзя, са старажытных прылад працы калаўрот. жорны, ткацкі станок, кераміка Такарэўскага, а таксама беларуская саматканая вопратка... Цэлы блакнот запісаны імёнамі…