Прэзентацыя выставы Алены Лось

 1 лістапада 2008 года ў музее адбылося урачыстае адкрыццё выставы Алены Георгіеўны Лось(Гл. унізе Даведку.)
В мерапрыемстве прымалі ўдзел:
– госьці з Мінска: мастачка Алена Лось, пісьменнік і выдавец Уладзімір Ягоўдзік і яго жонка Марыя, а таксама намеснік галоўнага рэдактара газеты “Слонімская”, краязнаўца і публіцыст Сяргей Чыгрын;
– госьці з Брэста – паэты Мікола Пракаповіч і Алесь Каско, брат і сястра Алены Лось.
А таксама пружанцы – галоўны рэдактар газеты “Раённыя будні”, паэт Мікола Антаноўскі, паэтэса і спявачка Валянціна Слабада, пчаляр-паэт Мікола Папека, намеснік старшыні райвыканкама Мікалай Кудравец і начальнік аддзела культуры Канстанцін Панімаш.
Акрамя таго было шмат зацікаўленых мастацтвам і светам прыгожага.
Імпрэзу падрыхтавала і правяла метадыст ЦРБ Ніна Шабуня.
Падтрымаць мастачку прыйшлі і выхаванцы Дзіцячай школы мастацтва г.Пружаны – гэта былі цудоўныя спевы хора, арыгінальная харэаграфічная пастаноўка і класічная музыка.
Шмат было выступоўцаў, было сказана мноства добрых слоў у адрас мастачкі, аб яе творчасьці.
На выстаўке прадстаўлена 24 работы мастачкі за розныя перыяды яе творчасьці. Тут ёсць і графіка, і аўталітаграфіі, і жывапісныя работы напісаныя за апошні час.
Усе выстаўленыя творы набыты ў фонды музея ў гэтым годзе.

24337Некалькі слоў з біяграфіі мастачкі расказвае Н.Шабуня(у цэнтры).

(далее…)

Продолжить чтениеПрэзентацыя выставы Алены Лось

100-годдзе Міколы Засіма

19 лістапада 2008 года з нагоды 100-годдзя з дня нараджэння песняра пружанскай зямлі – паэта Міколы Засіма на Цэнтральнай раённай бібліятэцы адчнена новая шыльда прысвечаная М.Засіму. Шыльду зрабіў і падараваў пружанцам лідскі мастак Рычард Груша. Апасля ў “Гасьцёўні” бібліятэцы адбылася ўрачыстая імпрэза ў гонар М.Засіма.  

Продолжить чтение100-годдзе Міколы Засіма

Вечарына рускага раманса

29 лістапада 2008 года ў Салоне музея адбылася вечарына рускага раманса пад назвай “В серцах людских затрагивает струны”. Рамансы выконвалі: Заслужаны артыст Казахскай ССР Мікалай Казлоў, Людміла Курылава(г.Брэст), Лілія Мартынюк, Святлана Лосева, Святлана Машкала і інш. Зарганізаваў імпрэзу Аляксандр Казей, метадыст Палаца культуры. Паслухаць класічны рускі раманс прышло шмат аматараў, нават не было вольных месцаў. А найлепшай падзякай для спевакоў былі працяглыя і шматлікія апладысменты.

Продолжить чтениеВечарына рускага раманса

Выстава Уладзіміра Пятраня і Алега Восіпава

Напрыканцы 2008 года ў музее адчынілася новая выстава. Другі раз палотны Уладзіміра Мікалаевіча Пятраня¹ выстаўляюцца у палацыку. На гэты раз у выставачнай зале размясцілася восемь работ мастака. Але ж сёння Уладзімір прыйшоў да аматараў мастацтва не адзін, а са сваім сябрам – мастаком Алегам Восіпавым, які прадстаўляе на агляд два сваіх “свежых” палотны. Мастак Ул.Пятрань З прэс-кіта да выставы: “УЛАДЗІМІР ПЯТРАНЬ: Толькі карціны, працятыя глыбокім сэнсам, які перадае ўласнае я, могуць сапраўды прыцягнуць гледача. Усё, што існуе па тым боку штодзённасці, зачароўвае. Мастак, з якім мы жадалі бы Вас пазнаёміць, годны ўвагі. Гэта не лёгка пазначыць яго стыль: можа гэта разнавіднасць фігураныўнага сюррэалізму? Здаецца, што ні адно паняцце тут не падыходзіць. Яго карціны адзінкавыя ў сваім родзе і не даюць улучыць сябе ў рамкі вызначанага стылявога кірунку. Ні яго тэмы, ні яго стыль, ні яго тэхніка не з'яўляюцца працягам вызначанай традыцыі.” Алег Восіпаў² пакуль невядомы пружанцам мастак. Ягоныя палотны ўражваюць сваёй насычанасцю фарбаў і вобразаў … З прэс-кіта да выставы: “АЛЕГ ВОСІПАЎ прыналежыць да плеяды вечных працаўнікоў і шукальнікаў на перакрыжаваннях сусвету мастацтва. Усё створанае гэтым мастаком зразумела не гэтулькі лагічна, колькі вобразна. Яго карціны - гэтае адчыненае выліванне душы. Алег Восіпаў складаны, самакрытычны мастак, якому ўласцівыя сумневы і які стала ў пошуку. Мір яго карцін распасціраецца ад пачуццёва-пэўнага да па-філасофску ўсеагульнага, ад гратэскава-рэалістычнага да вольна формаўтваральнага. Вобразныя сюжэты ў яго творах змяняюць свае прапорцыі, дэфармуюцца, набываюць рытм і рух, напаўняюцца лёгкім дэкорам, вар'іруюць. Устойлівая кампазіцыя ўдасканальваецца праз лёгкую імправізацыю. Гармонія формы накіроўваецца ў кантрасныя проціпастаўленні. “ 1. Даведка: Уладзімір Пятрань нарадзіўся ў 1962 году. Скончыў Бабруйскую мастацкую вучэльню па спецыяльнасці "мастак-дэкаратар". З 1988 Пятрань выстаўляецца ў розных галерэях у Расеі, Беларусі, Польшчы, Нямеччыны, Швейцарыі. Жыве ў г. Пружаны. 2. Даведка: Алег Восіпаў жыве ў г.Пружаны. У 2005 годзе прымаў удзел у Першым конкурсе выяўленчага мастацтва Арс Лонга-2005 з сваёй работай “Абуджэнне Глафіры” (http://www.arslonga.by/projects/project_1/works/1/index9.php). Карціны мастака знаходзяцца ў прыватных калекцыях Расеі, Беларусі, Польшчы, Нямеччыны, Галандыі, ЗША.

Продолжить чтениеВыстава Уладзіміра Пятраня і Алега Восіпава

Пра сайт музея ў радыёэфіры!

25 лістапада 2008 ў эфіры "Радыё Рацыя" прагучаў аналітычны матэрыял пра сайт музея-сядзібы “Пружанскі палацык”. Супарцоўнікі музея выказваюць шчырую падзяку рэдакцыі "Радыё Рацыя" за ўвагу да праблематыкі інфарматызацыі ўстаноў культуры Беларусі, у прыватнасці музея-сядзібы "Пружанскi палацык". Да матэрыялу хацелася б дадаць трохі важнай, на наш погляд, інфармацыі. Упершыню палацык з'явіўся ў Сеціве ў 2001 годзе - гэта быў невялічкі раздзел на сайце жыхара г.Кіева, нашага земляка, Аляксандра Фадзеева, дзе расказвалася што ёсць такі музей- палацык, што там можна пабачыць, а што пакуль не. У 2002 годзе намаганнямі супрацоўнікаў музея пры тэхнічнай падтрымцы спецыялістаў рэсурснага цэнтра пры аддзеле адукацыі(РЦССН) Бегера Мікалая і Дубінчука Мікалая з'явіўся асабісты сайт музея зроблены на расейскім серверы by.ru. Але і гэты сайт доўга не праіснаваў. Ужо ў 2003 годзе, зноў жа, з дапамогай супрацоўнікаў рэсурснага цэнтра быў створаны новы сайт, у новым фармаце і на новай пляцоўцы з асабістым даменам: http://museum.pruzhany.com. З таго часу – гэта пастаяннае даменнае імя музея. Сайт працаваў, раз-параз з невялікімі перапынкамі, патрохі разрастаўся. У кастрычніку 2007 года сайт выйшаў у новым выглядзе і дагэтуль застаецца нязменным у новай абалонке. На ім з’явіліся новыя раздзелы, дапоўніліся і пашырыліся ранейшыя. Было ўдакладнена шмат інфармацыі, якая датычыцца гісторыі сядзібы. Праца над сайтам працягваецца. У бліжэйшы час плануецца дапоўніць пустуючыя раздзелы і дадаць шмат новых матэрыялаў. Напрыканцы хацелася дадаць, што ўся інфармацыйная работа над сайтам праводзіцца толькі аднім чалавекам – дырэктарам музея Юрыем Зялевічам, пад патранажам і тэхнічнай падтрымкай супрацоўнікаў РЦССН, і з’яўляецца асабістай ініцыятывай усіх гэтых людзей. З сёнешняй нагоды гэтага артыкула змяшчаем яшчэ матэрыялы па мерапрыемствах і выставах, якія адбыліся на працягу кастрычніка-лістапада бягучага года. p.s.: асабісты ВЯЛІКІ ДЗЯКУЙ краязнаўцу і радыёаматару з Зеляневічаў Міколу Волчаку, які давёў да нас інфармацыю пра рэпартаж. У Пружане ж вална "Рацыі" ловіцца вельмі цяжка – усё залежыць ад прыродных умоў.

Продолжить чтениеПра сайт музея ў радыёэфіры!

Акцыя байк-клуба «Пасека»

19 кастрычніка 2008 года у парку музея праходзіла акцыя ў рамках
Дня адчыненых дзвярэй Пружанскага сацыяльнага дзіцячага прыюта – дзеці разам з сябрамі брэсцкага байк-клуба “Пасека”   пасадзілі некалькі дзесяткаў дэкаратыўных дрэў.

85661
Падаем невялікі фотарэпартаж з гэтай падзеі.

Продолжить чтениеАкцыя байк-клуба «Пасека»

Выстава Алены Лось

1 лістапада 2008 года ў музее адбудзецца прэзентацыя выставы работ мастачкі Алены Лось (з удзелам аўтаркі) Пачатак у 15.00 Запрашаюцца ўсе зацікаўленыя. Тэлефон для даведак: 7-18-96 -- для жыхароў Пружанскага раёна, 8-01632-7-18-96 -- для жыхароў Беларусі, +375-1632-7-18-96 -- для тэлефанаваньня з-за межаў Беларусі.

Продолжить чтениеВыстава Алены Лось

Новая форма справаздачы для музеяў Брэсчыны

  • Комментарии к записи:0 комментариев

У сувязі з падрыхтоўкай Брэсцкім абласным краязнаўчым музеем інфармацыі аб рабоце дзяржаўных музеяў Брэсцкай вобласці па выкананні Рэспубліканскай праграмы развіцця музейнай справы ў Рэспубліцы Беларусь на 2006-2010 гг. у Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і кіраванне культуры Брэсцкага аблвыканкама, просім Вас дасылаць штоквартальныя, паўгадавыя і гадавыя справаздачы па прапанаваным узоры. Калі ў музеі не праводзіліся асобныя з пералічаных выглядаў прац, у справаздачы яны апускаюцца. Інфармацыя ў тэкставай частцы справаздачы павінна быць лаканічнай. Загадчыца навукова-метадычным аддзелам Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея З.П.Шчэрба Тэлефон для кансультацый : 223-21-78

Продолжить чтениеНовая форма справаздачы для музеяў Брэсчыны

Дзень горада

3 жніўня 2008 года ў горадзе адбудзецца святкаванне 575-гадавіны з часу летапіснага ўспаміну пра паселішча. Музей рыхтуе да гэтага мерапрыемства графічны"Каляндар гісторыі" - асноўныя знакавыя даты ў гісторыі горада за 575-гадоў. Увогуле праграма свята будзе вельмі цікавай і насычанай. Праграма святкавання Дня горада 3 жніўня 2008 года. 11.00-17.00 – выстаўка народных умельцаў і матэрыялаў музея “Каляндар гісторыі” каля Гандлёвых радоў. 11.00-22.00 – святочны гандаль, праца дзіцячых атракцыёнаў па вул.Савецкай. 11.30-12.00 – шэсце духавых аркестраў па вуліцы Р.Шырмы і вуліцы Савецкая. 11.50-12.00 – паказальны выступ групы на дэльталётах. 12.00-12.15 – урачыстае адкрыццё Свята горада на сцэне каля палаца культуры. 12.15-14.00 – тэатралізаванае прадстаўленне. 12.30-16.00 – чэмпіянат раёна па футболу. Гарадскі стадыён. 14.00-17.00 – канцэрт Брэсцкага гарадскога духавога аркестра і ансамбля песні і танца ”Палескія зоры”(г.Пінск). 17.00-19.00 – святочная акцыя МТС з удзелам гуртоў “Цвет алоэ”, “Без билета”. 19.00-22.00 – танцавальная праграма. 22.00 – святочны феерверк. 22.00-1.00 – дыскатэка (ГДК). Усіх жадаючых паглядзець на прыгажосць горада з вышыні птушынага палёту запрашаем на платныя палёты на дэльталётах з пляцоўкі “Малыя Якавічы”(канец вуліцы Кастрычніцкая) з 17.00 да 20.00 г.

Продолжить чтениеДзень горада

Турыстычная выстава ў Брэсце

23-24 мая ў Брэсце праходзіла выстава турыстычных магчымасцей вобласці "Турызм. Лета 2008". Музей таксама прымаў удзел у гэтай прэзентацыі. Пружанскі павільён на выставе. Намеснік старшыні райвыканкама Мікалай Пятровіч Кудравец прэзентуе Пружаншчыну турыстычную.

Продолжить чтениеТурыстычная выстава ў Брэсце