Палескія паданні Івана Супрунчыка

Выстава з такой назвай ужо месяц экспануецца ў Выставачнай зале музея і прадоўжыць сваю працу да канца сакавіка. Упершыню работы разьбара ў такой колькасьці наведалі Пружаншчыну. Іван Піліпавіч Супрунчык карэнны паляшук з в. Цярэблічы Столінскага раёна, адзін з трох Народных майстроў Беларусі, якія атрымалі гэтае ганаровае званне на Брэсчыне. Нарадзіўся мастак ў далекім 1942 годзе і сколькі памятае сябе творца, столькі ён марыў аб мастацтве. Першы раз яго работы былі прадстаўлены грамадцкасьці ў 1967 годзе на рэспубліканскай выстаўке ў Мінску, атрымалі добрыя ацэнкі. ды там і засталіся. 3 тых гадоў да сённяшняга часу Іван Супрунчык - " мужык з сякерай", як назвалі яго журналісты, вось ужо сорак гадоў высякае толькі гэтай прыладай бібліятэкар-адмыслоўца, стварае па старадаўніх народных традыцыях драўляныя скульптуры на самыя розныя, але блізкія яго душы тэмы, што стала натхнёнай працай яго жыцця. Некаторыя працы Івана Супрунчыка можна заўважыць ля дарогаў Палесься і на перакрыжаваньнях. Збавіцель на крыжах – у пачуцьці смутку. Маці Божая, Іаан Прадцеча зафіксаваныя на знак замілаваньня і болю. Пятро й Павел згадваюць прысадзістыя сялянскія фігуры з моцнымі жылістымі рукамі і заклапочанымі тварамі. Дыяпазон творчасці Івана Супрунчыка вельмі вялікі і шматгранны. Цыкл твораў прысвечаны тэме Вялікай Айчыннай вайны, Чарнобыльскай трагедыі. Шмат створана высокамастацкіх культавых скульптур, вобразаў асветнікаў і літаратурных герояў. Але ж асноўным накірункам сваёй дзейнасьці майстар лічыць збіральніцтва абрадаў, паданняў, легенд свайго краю і адлюстраванне іх у скульптурных кампазіцыях, жывапісу і графіцы, гэтае хобі доўжыцца ўжо шмат гадоў. Іван Піліпавіч збірае таксама і этнаграфічны матэрыял, які потым экспануе ў сваёй бібліятэке-музее, якая знаходзіцца ў досыць вялікім павільёне, што захаваўся, ад цэха трыкатажнай фабрыкі. Усяго экспанатаў каля 900. А тут і апранутыя ў старадаўнія строі палескія прыгажуні, язычніцкія багі, легенда пра тое, як альшанцы вялі да царквы саву, пераблытаўшы яе з Божай Маці, як знямоглы старэйшына роду мог папрасіць сабе "лапаціну" — палескі аналаг эўтаназіі. На адной з карцін маці майстра, якая "зачыняе дзверы". "Аднойчы, — тлумачыць Іван Піліпавіч, — запытаўся я ў незнаёмага дзеда, што ёсць жыццё?" — "Дзверы адчыніў— дзверы зачыніў" — адказаў той. Як проста. Але які глыбокі філасофскі сэнс". Самым важным са старажытных абрадаў, што бытавалі і бытуюць цяпер на Беларусі, Іван Супрунчык лічыць Дзяды - дзень памінання продкаў. Іван Піліпавіч яскрава ўсвядоміў для сябе і вучыць іншых, як важна ўшаноўваць продкаў, зберагаць іх вопыт дзеля сваёй будучыні, як важна захаваць сувязь пакаленняў.    Персанальныя выставы драўлянай скульптуры І.Супрунчыка ў 1986-2003 гг.адбыліся ў Гродна, Мінску, Кіеве, Маскве, Брэсце, Маларыце (Брэсцкая вобласць). Ён двойчы Лаўрэат ВДНГ у Маскве, удастоены Залатога медаля за дасягненні ў развіцці самадзейнай народнай творчасці. Скульптуры і скульптурныя кампазіцыі знаходзяцца ў музях Масквы, Мінска, Гомеля, Брэста, Кобрына, в.Моталь Іванаўскага раёна. Іван Піліпавіч двойчы Лаўрэат Міжнароднага фестывалю "Славянскі базар" у Віцебску, Лаўрэат прэміі Беларускага Савета прафсаюзаў, адзначаны спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За духоўнае адраджэнне". 3 2001 года член Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці, Народны майстар Беларусі. На выставе ў Пружанах прадстаўлена каля 40 скульптур і 30 пастэляў майстра. Яны зачароўваюць сваёй таямнічасьцю і прастатой адначасова. Прыкметна і тое, што на першым паверсе музея ўжо другі месяц праходзіць выстава вядомага пружанскага Народнага майстра Беларусі…

Продолжить чтениеПалескія паданні Івана Супрунчыка

У. Гілеп «Пра рыбака, рыбку і… турыста.»

Надзвычай добры, крытычны артыкул пра беларускую турыстычную галіну.
01342
Уладзімір ГІЛЕП

“Краязнаўчая газета”
№7(216) люты 2008, стар.2

  Як заўсёды, раптам і па камандзе, мы ўсе зразумелі, што Беларусі, як паветра ўсяму жывому, патрэбен турыст: ён, жаданы, прыедзе, убачыць нашую красу, сінявокую краіну, лясы, заселеныя зубрамі ідзікамі, азёрыірэкі, поўныя рыбы, адметныя гістарычныя помнікі і… пакіне тут усе свае грошы. Выратуе нашу эканоміку ды яшчэ і дапаможа спонсарствам ахове прыроды і помнікаў. Уся палітычная эліта, дзяржаўная служба, мясцовая ўлада,радыё і тэлебачанне загаварылі ў адзін голас аб той карысці, якую можа прынесці турызм як галіна эканомікі.
З’явіліся і прыклады, разгарнулася амаль што сацыялістычнае спаборніцтва за замежнага турыста, а там, дзе спаборніцтва. З’явіліся і прыклады, разгарнулася амаль што сацыялістычнае спаборніцтва за замежнага турыста, а там, дзе спаборніцтва, там абавязкова пераможцы. I вось пад канец мінулага года даведваемся, што нашу «сінявокую» наведала аж пад 90 тысяч замежных гасцей (па 250 чалавек на адзін дзень года). Густа? Пераможныя рэляцыі, якія сям-там гучаць ад структур, што павінны рабіць справаздачы, уражваюць лічбамі і сумамі, хоць і прагучалі, але не вельмі гучна. Ды і адкуль быць тым лічбам і сумам, калі да нас як не ехалі, так і не едуць?!
Нешта нам замінае. Быццам усё правільна: і каманда дайшла да кожнай гаспадаркі, і структур турыстычных нарабілі ад Міністэрства спорту і турызму да райвыканкама. А што да турфірмаў, то іх колькасць — незлічоная, ды яшчэ з такімі экзатычнымі назвамі — нідзе ў свеце такіх няма, і гучаць неяк вельмі прыгожа — усё не па-тутэйшаму. На адну назву можна «клюнуць».

Продолжить чтениеУ. Гілеп «Пра рыбака, рыбку і… турыста.»

Асноўныя паказчыкі па музеях Брэсцкай вобласці

На табліцы(гл.ніжей) вы можаце даведацца пра дзейнасць музеяў вобласці ў лічбах. Табліца зведзена супрацоўнікамі абласнога музея.

Продолжить чтениеАсноўныя паказчыкі па музеях Брэсцкай вобласці

У часопісе «Консул» № 3(10) 2007 з’явіўся цікавы артыкул пра Пружаны

Змяшчаем тэкст гэтага артыкула.

КОНСУЛ-. № 3 (10). 2007 ( http://albom55.ru/consul/)
ИЗДАЛИ И ВБЛИЗИ: БЕЛОРУССИЯ ВЗГЛЯД

Белорусский мотив
ТЕКСТ: АНАТОЛИЙ МАЧЕРЕТ
ФОТО: ЛЮБОВЬ ГОРЯЧЕВА

Впервые я оказался в Белоруссии лет тридцать пять тому назад. Мы — переводчики «Интуриста» — работали с очередным «поездом дружбы» из  Польши. Была тогда такая форма работы с туристами: их человек триста, нас десять — и вперед, по стране победившего социализма. Минск запомнился мне своим размахом, чистотой, рассказом о разрушениях города во время войны и массовых казнях фашистами мирных жителей на оккупированной территории Белоруссии. Прошло много лет, не стало великой страны, приговор которой подписали здесь, в Беловежской Пуще. В результате Белоруссия стала независимым государством, Россия тоже… С тех пор прошло немало лет. За это время я побывал в разных странах: от Финляндии до Мальты, от Испании до Турции. Однако почему-то все чаще вспоминал Белоруссию…

(далее…)

Продолжить чтениеУ часопісе «Консул» № 3(10) 2007 з’явіўся цікавы артыкул пра Пружаны

З 20 кастрычніка ў музее працуе выстава «Графіка Барыса Бокшы»

Графіка Барыса Бокшы. 20 кастрычніка ў музее-сядзібе “Пружанскі палацык” адбылася урачыстая імпрэза з нагоды адкрыцця выставы “Графіка Барыса Бокшы”. Гэта першая персанальная выстава мастака на малой радзіме. Для сталічных аматараў малюнка мастак ужо вядомы, летась у Палацы мастацтваў адбылася яго выстава. Барыс Тімафеевіч Бокша нарадзіўся 20 верасня 1960 года у г.п.Шарашова Пружанскага р-на, у дванаццаць год ён з бацькамі пераехаў у г.Пружаны, дзе скончыў СШ.№2 .Потым быў Гродзенскі медінстытут і накіраванне у Гомель. З 1993 г жыве ў Мінску. Са школы яго цягнула да малявання, ён занатоўваў у сваіх невялічкіх малюнках тое, што было побач, што яму бачылася непаўторна прыгожым – наваколле гораду, сядзіба дзеда, веска. У медінстытуце лепш за ўсіх атрымоўвалася маляваць анатамічныя выявы.Сур’езна пачаў займацца мастацтвам па савету і падтрымцы сяброў і на сёння “графічны стаж” мастака складае ўжо каля 20 гадоў. На прэзентацыю выставы сабралася творчая інтэлігенцыя, мастакі і сябры Барыса Тімафеевіча. Шмат цеплых слоў – слоў захаплення і ўдзячнасьці пачуў мастак у гэты дзень. Паддтрымаць мастака прыйшлі і маладыя таленты з Пружанскай Школы мастацтваў імя Рыгора Раманавіча Шырмы. Хор Пакроўскай царквы в.Руднікі выканаў некалькі беларускіх і духоўных твораў, якія дазволілі паглыбіць успрыманне творчасці мастака ў кантэксце песні. На выставе мастак прадставіў 30 сваіх новых і старых работ. Асобнае месца займаюць малюнкі з выявамі мясцовых славутасцей – Ружанскі палац, капліца Святога Казіміра ў Ружанах, вельмі уразіў наведвальнікаў “Куток чахецкага парку”, ну і зразумела, “Пружанскі палацык” – бо мала каго з тых, хто быў у Пружанах пакідае без уражанняў гэты будынак. Агульнае, што можна сказаць пра работы Б.Бокшы – гэта вельмі творчы выбар аб’екта малявання, ў тым сэнсе, што пастаноўка на малюнку ўжо мае нейкую мастацкую каштоўнасць. Праз ўсе работы мастака праходзіць адзіная канцэпцыя – яго цікавасць да беларускага пейзажу, будзь то або старая панская сядзіба, або свіран у полі. Гэта ўсё прапускаецца мастаком праз нейкі невядомы “фільтр” і выдаецца на паперы з яскравымі падрабязнасьцямі аб’екта не бачнымі непадрыхтаваныаму воку. І менавіта манахром прыдае работам Б.Бокшы яшчэ большую непазнаную пазаграфічную паэтычнасць. Пад вялікім уражаннем разыходзіліся госьці з адкрыцця выставы. Для мастака гэта найлепшая адзнака ягоных работ. Выстава будзе працаваць да сярэдзіны снежня, і як паабяцаў мастак, ён яшчэ не раз здзівіць пружанцаў новымі работамі і праектамі.. А нам застаецца пажадаць творцу здароў’я і посьпехаў ў галіне мастацтва і Многая лета. На малюнках работы Б.Бокшы: 1 Палац Сапегаў у Ружанах. Каланада. Папера, пяро, туш. 2006 г. 2 Стары свіран у вёсцы Роскаш. Папера, пяро, туш. 2006 г.

Продолжить чтениеЗ 20 кастрычніка ў музее працуе выстава «Графіка Барыса Бокшы»