24 ліпеня візітнай картцы нашага горада — музею-сядзібе «Пружанскі палацык» — спаўняецца 20 гадоў. У 1993 годзе на аснове збораў грамадскага аб’яднання “Спадчына” быў адкрыты краязнаўчы музей. Тады музей займаў некалькі пакояў на другім паверсе былой бібліятэкі (буданак знесены напярадэдні “Дажынак”). У свой час для адкрыцця музея шмат зрабіў былы начальнік адзела культуры Юрый Міхайлавіч Котаў, удыхалі жыццё ў сваё дзецішча Іосіф Станіслававіч Машкала, Міхаіл Аркадзьевіч Шульман, Юрый Васільевіч Каўшыла… Цяпер за год музей наведваюць каля 8 тысяч чалавек, але, як ні дзіўна, не ўсе пружанцы ведаюць пра яго існаванне!

— Юрый Сяргеевіч, што такое 20 гадоў для музея?
— Для нашага музея гэта час станаўлення. У 1998 годзе музей быў перанесены ў палацык. Адметна, што нават падчас рамонту будынка мы праводзілі экскурсіі для 100-150 чалавек, якія прыязджалі з розных краін. У першыя гады работы менавіта музея-сядзібы колькасць наведвальнікаў перавысіла 3 тысячы. Зараз у год музей наведваюць каля 8 тысяч чалавек. Пачынаўся музей з 400 экспанатаў, сёння іх больш чым 6 тысяч. А некаторыя з іх прэтэндуюць на агульнарэспубліканскае значэнне.
(далее…)