ЖЫВЕ ПАЛАЦЫК!

ЗВЯЗДА  22 сакавіка 2003 г. ЛЮСТЭРКА Вы заўважалі, што будынкі ў многім паўтараюць лёс сваіх дойлідаў? Звычайныя хата-чатырохсценка і шыкоўныя палац-сядзіба шмат раскажўць пра колішніх гаспадароў, якія мелі шчасце быць тўт наваселамі пружанскі палацык таксама б расказаў, як сто пяцьдзесят гадоу тамў яго спраектаваў вядомы майстра Ланчы, як вальсаваў у яго зале тагачасны маршалак Швыкоўскі, як жылі тут потым купцы, размяшчалася павятовая ўправа... Ва ўсе часы ён здзіўляў усіх сваім тонкім архітэктурным абрысам: невялічкі, утульны — нездарма замест звычайнай назвы «палац» трывала і назаўжды замацавалася за ім «палацык». Нашмат раней за палацык быў пасаджаны тут шыкоўны парк. Дагэтуль растуць недалека двухсотгадовыя дубы, кізіл (вельмі рэдкае для нашых мясцін дрэва!). Зараз у палацыку пасля яго рэстаўрацыі месціцца музей. У экспазіцыі прадстаўленыя калекцыі прадметаў хатняга ўжытку, абразы, драўляная скульптура. Яўген ПЯСЕЦКІ. НА ЗДЫМКАХ: дырэктар музея Юрась ЗЯЛЕВІЧ; галоўны хавальнік музея Раіса ЗІНЧУК

Продолжить чтениеЖЫВЕ ПАЛАЦЫК!

ЛІРЫЧНЫЯ ПЕСНІ САГРЭЛІ ДУШУ

Напрыканцы лютага ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» ад- быўся канцэрт аўтарскай песні. Перад нешматлікімі слухачамі выступіў берасцейскі дуэт у складзе Юрыя Моніна і Аляксея Леўчанкі. Уваходны білет каштаваў тысячу рублёў, а тыя, хто не пашкадаваў яшчэ дзве сотні, аўтаматычна станавіліся ўдзельнікамі бяспройгрышнай латарэі. Што тычыцца канцэрта, то ён прыйшоўся даспадобы аматарам спакойнай, прыемнай музыкі. Прыгожы моцны голас Юрыя Моніна, цудоўная ігра Аляксея Леўчанкі прымусілі забыць свае клопаты і перажываць пачуцці разам з лірычным героем. РБ. 2003 1.03.

Продолжить чтениеЛІРЫЧНЫЯ ПЕСНІ САГРЭЛІ ДУШУ

ДА НАС ЗАВІТАЕ «СУЗОР’Е КАМЯНЁЎ»

3 28 студзеня па 2 лютага ў музеі-сядзібе «Пружансгі палацык» ізноў адбудзеіша выстава-продаж «Сузор'е камянёў». Тут можна будзе набыць работы расійскіх ювеліраў і камнярэзаў з Масквы, Разані, Урала. Аматаркі ўпрыгожанняў з натуральных камянёў змогуць не толькі палюбавацца пацеркамі, завушніцамі, кулонамі і пярсцёнкамі з агатам, сердалікам, малахітам, але і выбраць рэчы пад свой густ, характар, знак задыяку. Будуць тут і карціны з мінералаў, якія цяпер зноў увайшлі ў моду. Цэны прыемна здзівяць: продаж вядзецца «з першых рук», але ўваход на выставу будзе платным. РБ  2003.25.01.

Продолжить чтениеДА НАС ЗАВІТАЕ «СУЗОР’Е КАМЯНЁЎ»

КАЛЯДНЫЯ ЎЗОРЫ Ў ПАЛАЦЫКУ

У музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» працуе выстава народнага майстра выцінанкі Юрыя Малышэўскага «Калядныя ўзоры».   Выцінанка "Калядныя узоры"  Стагоддзямі беларускія майстры працай рук сваіх славілі родны край. Такім чалавекам з'яўляецца і наш зямляк, які жыве ў Ружанах. Расказваць аб гісторыі і казках, аб працы і святах, аб нянавісці і каханні сваімі ўмелымі рукамі ён навучыў... паперу. Цяпер выцінанкі — амаль забыты від мастацтва. Юрый Станіслававіч адраджае яго. Больш таго, у яго выцінанках, як на далоні, раскрываецца гісторыя Беларусі, у тым ліку і роднай Ружаншчыны з яе знакамітым сапегаўскім замкам, Трэба адзначыць, што творы ружанскага майстра вядомы нават у ЗША і Японіі. На выставе прадстаўлена 90 непадобных адна на адну прац, якія ледзь змясцілі вялікая і кветкавая залы палацыка. РБ  2003.25.01. Выцінанка  "РУЖАНСКІ ПАЛАЦ"

Продолжить чтениеКАЛЯДНЫЯ ЎЗОРЫ Ў ПАЛАЦЫКУ

«Папяровыя шэдэўры» ў «Пружанскім палацыку»

3 канца снежня ў музеі-сядзібе "Пружанскі палацык" (Брэсцкая вобласць) працуе выстава выцінанкі "Калядныя ўзоры". На ёй прадстаўляе свае работы народны майстар, член Саюза народных майстроў Беларусі Юрый Малышэўскі, У экспазіцыі 90 выцінанак, зробленых майстрам за апошні год. Выцінанка "Вітаўт" 3 паперы звычайным шавецкім нажом гэты таленавіты мастак робіць сапраўдныя папяровыя шэдэўры і тым самым вяртае цікавасць да забытага віду народнага мастацтва — выцінанкі. Ніякіх папярэдніх замалёвак Юрый Станіслававіч не робіць. "Як рука павядзе—такі матыў дэкору выцінанкі", — гаворыць майстар. Жыве і працуе мастак у Ружанах, месцы, якое вядома нам знакамітым і велічным палацам Сапегаў XVII ст. Таму не выпадкова, напэўна, з'явіліся такія карціны, як "Ружанскі замак", "Замак Сапегаў у Ружанах", "Шляхціцы", "Паненкі". Самы ўлюбёны сюжэт Ю.Малышэўскага—з "дрэвам жыцця". Не менш папулярныя ў наведнікаў кампазіцыі "Белавежская пушча", "Зубры", "Алені". Выцінанка "Каляды" ЁСЦЬ у майстра папяровых узораў і цікавыя работы, прысвечаныя біблейскай тэматыцы ("Марыя"), "Творца", народным святам ("Калядкі", "Чаша Івана"), гістарычным падзеям ("Карані", "1863", "Вайна"). Аздабляюць выцінанкі сілуэтныя фігуркі пеўняў, галубоў, жаўрукоў, райскіх птушак. Выстава "Калядныя ўзоры" будзе доўжыцца месяц. Пажадаем удзельніку абласных, рэспубліканскіх, міжнародных выстаў Ю.Малышэўскаму далейшых творчых пошукаў і ўдач і падзякуем за тыя хвіліны радасці і хараства, якія прыносяць нам яго выцінанкі. Р.ЗІНЧУК, галоўны захавальнік фондаў музея-сядзібы "Пружанскі лалацык' КУЛЬТУРА   №З    I8  -  24 студзеня 2003  ВЫЦІНАНКА "РУЖАНСКІ ПАЛАЦ"

Продолжить чтение«Папяровыя шэдэўры» ў «Пружанскім палацыку»

Ствараецца музей

У старажытнай графскай сядзібе ў гарадскім парку працягваюцца рэстаўрацыйыя рабогы. Пасля іх заканчэння тут будзе адкрыты краязнаўчы музей, экспазіцыя якога павінна захаваць гісторыю Пружаншчыны, быт і традыцыі мясцовых жыхароў, расказаць аб раслінным і жывёльным свеце раёна, рэдкіх раслінах, жывёлах, птушках, гістарычных падзеях, выдатных палітычных, культурных дзеячах, народных умельцах Пружаншчыны і  многім  іншым. Са старонак газеты хочацца сардэчна падзякаваць за перададзеныя ў падарунак музею экспанаты Мартынюк Антаніну МІкалаеўну, Курачынскага Васіля Іванавіча, Дэшка Аляксандру Уладзіміраўну, Савіцкую Святлану Арсенцьеўну, Фодарук Алу Гворпеўну, Ліхалетаву Гаццяну Мікапаеўну, Чарнякевіч Іанну васільеўну, Сімаковіч Ірыну Маратаўну, Пацапню Раісу Іванаўну, Хадаровіча Аляксандра Валер'евіча, Дарошка Аляксандра Іванавіча, Азяркевіч Валянціну Сцяпанаўну, Бармуту Анастасію Несцераўну, Здановіч Ніну Іосіфаўну. Паважаныя жыхары раёна! КалІ у вас есць прадметы, якія прадстаўляюць гістарычную і культурную каштоўнасць - не спяшыце ад Іх пазбавіцца, лепш перадайце іх у ствараемы музей. Падкажыце, у каго з суседзяў, сяброу, знаёмых ёсць прадметы, якія павінны займаць месца у музеі, раскрываць гісторыю нашага краю Прыходзьце да нас па адрасу: г.Пружаны  вул., Савецкая ,12 Званіце па тэлефоне 2-16-19

Продолжить чтениеСтвараецца музей

Рэстаўрацыя не закончаная, але музей збірае экспанаты

У Пружанах даўно вядзецца рэстаўрацыйная работа ў так званай «Графскай сядзібе». Аб ix ходзе расказаў нашаму карэспандэнту загадчык аддзела культуры райвыканкома Ю.М. Котаў. - Юрый Міхайлавіч, ужо шмат гадоў стаіць у будаўнічых рыштаваннях сядзіба ў старым парку. А прыкметных зрухаў штосьці не відаць. - Зрухі есць, хоць знешне і не вельмі бачныя. Рэстаўрацыю сядзібы планавалася закончыць сёлета. Але з-за фінансавых цяжкасцей відавочна, што ў поўным аб'ёме рэстаўрацыйныя работы выкананы не будуць. Згодна з праектнымі ўмовамі, да сядзібы неабходна яшчэ пракласці 300 метраў цеплатрасы. Гэта будзе каштаваць прыкладна 160—180 мільёнаў рублёў. На гэты год Дзяржкамітэтам «Белрэстаўрацыя» на завяршэнне работ на сядзібе выдзелена 570 мільёнаў рублёў. Амаль палавіна гэтых сродкаў ужо выкарыстана ў першым квартале. Узнікла праблема: альбо ўвесці частку сядзібы ў эксплуатацыю, альбо выкарыстаць грошы на цеплатрасу. Акрамя таго, днямі камісіяй «Белрзстаўрацыі» ўстаноўлена, што ацяпляльная сістэма сядзібы, сантэхнічныя работы былі выкананы няякасна, з парушэннямі праекта, у выніку за мінулую зіму частка ацяпляльнай сістэмы размарожаныя. На яе аднаўленне неабходны дадатковыя сродкі, На наш погляд (з такой прапановай райаадзел культуры выйшаў на Дзяржкамітэт •«Белрэстаўрацыя»), да пачатку ацяпляльнага сезона неабходна здаць у эксплуатацыю палову ці хоць бы трэць будынка, з тым, каб тут размясціць карцінную галерэю, частку вучэбных класаў школы мастацтваў, музычную гасцёўню. - Але ж гараджане чакаюць адкрыцця краязнаўчага музея. - На жаль, з-за недахопу сродкаў частка будынка, адведзеная пад краязнаўчы музей, сёлета не будзе адрамантавана. Аддзелам культуры, работнікамі музея сёлета робіцца ўсё магчымае па назапашванню, вывучэнню, апісанню экспанатаў будучага музея з тым, каб адразу пасля заканчэння рэстаўрацыі памяшкання адкрыць экспазіцыю. ЗАХАВАЛЬНІЦУ ФОНДАЎ КРАЯЗНАЎЧАГА МУЗЕЯ АЛЕНУ СЯРГЕЕЎНУ ПЯТРАНЬ МЫ ЗАСТАЛІ ЗА САРТАВАННЕМ ЭКСПАНАТАЎ. У трох невялікіх пакойчыках на другім паверсе былога будынка цэнтральнай раённай бібліятэкі іх сабрана ўжо нямала. Усё гэтае багацце патрабуе карпатлівай работы — сістэматызацыі, апісання. Узоры керамікі ад абломкаў посуду ранняга неаліту да мудрагелістых гліняных гаршчкоў, збанкоў чорна задымленай і жоўтай глазураванай керамікі вырабу такіх майстроў нашага часу, як А.Р.Такарэўскі, А.Р.Самайлюковіч. Абавязковай часткай, напэўна, кожнага краязнаўчага музея з'яўляецца паказ прылад для працы і вайны нашых продкаў У старажытныя часы паміж імі не было вялікай розніцы, Гэта рознай формы крамянёвыя нажы, сякеры, матыкі. наканечнікі стрэлаў. Шмат цікавых вырабаў з саломы І лазы, якія служылі нашым продкам для захавання, пераносу збожжа: корабы, шыянкі, сявенькі Сабрана шмат драўляных, у тым ліку бандарных вырабаў самага шырокага прызначэння: куфры, начоўкі, карыты, ступы, вадзянка, даёнка, качалкі, саўкі. Ёсць рэдкія рэчы,напрыклад, ліхтар якім сто год таму карыстаўся селянін. Ірына Маркаўна Сімановіч з Пружан ахвяравала музею бронзавы Георгіеўскі крыж «За службу на Каўказе» (1864 г., яго яна знайшла ў агародзе). Ёсць дзве карціны, выкананыя алеем на палатне ў 1925 годзе невядомым мастаком, старажытныя манеты і папяровыя грошы, кнігі, дакументы. Экспазіцыя музея будзе расшырацца. Асобныя яе раздзелы будуць прысвечаны Белавежскай пушчы, яе жывёльнаму і расліннаму свету. А таксама шырокаму паказу керамікі Пружаншчыны — характэрнай рысы культуры нашага краю. Пакуль працягваецца назапашванне экспанатаў. Разам з захавальніцай Аленай Сяргееўнай Пятрань мы звяртаемся да ўсіх грамадзян раёна, зацікаўленых у хутчэйшым адкрыцці ў нашым горадзе краязнаўчага музея, з просьбай ахвяраваць для музея рэчы, якія сведчаць аб культуры нашых продкаў альбо вядомых гістарычных падзеях. Гэта…

Продолжить чтениеРэстаўрацыя не закончаная, але музей збірае экспанаты

Кошты ўваходных і экскурсійных квіткоў:

(Актуальныя на 2020 год, дзейнічаюць з 01.03.2018 г.) УВАХОДНЫЯ КВІТКІ для школьнікаў 2 р. 00 к.  для навучэнцаў СПТВ, ПТВ, студэнтаў і пенсіянераў 2 р. 50 к. для астатніх катэгорый наведвальнікаў 3 р. 00 к.  АГЛЯДНАЯ ЭКСКУРСІЯ* экскурсійнае абслугоўванне для школьнікаў (на групу да 25 чалавек) 8 р. 00 к.  экскурсійнае абслугоўванне для дарослых (на групу да 25 чалавек) 12 р. 00 к.  ТЭМАТЫЧНАЯ ЭКСКУРСІЯ* для школьнікаў 6 р. 00 к.  для дарослых 8 р. 00 к.  ІНШЫЯ ПАСЛУГІ індывідуальнае  экскурсійнае абслугоўванне 4 р. 00 к.  Фота- відэаздымка ў інтэр’еры (1 апарат) 12 р. 00 к.  Пошук інфармацыі ў фондах 7 р. 00 к.  Выраб копіі дакумента 3 р. 00 к.  Лекцыя (па-за музеем) 10 р. 00 к.  Музейны занятак (квэст) 12 р. 00 к.  * ЭКСКУРСІІ Ў ДЗЯРЖАЎНЫХ МУЗЕЯХ МАЮЦЬ ПРАВА ПРАВОДЗІЦЬ ТОЛЬКІ ШТАТНЫЯ НАВУКОВЫЯ СУПРАЦОЎНІКІ ДАДЗЕНЫХ МУЗЕЯЎ. Фатаграфаванне ўваходзіць у кошт квіткоў. Спампаваць прайс У сувязі з складаным санітарна-эпідэміялагічным становішчам экскурсіі па гораду і району музей часова не праводзіць.  Музей арганізуе для Вас цікавые экскурсіі па гораду  і  раёну. Кошт:  Па гораду (1 чалавек) -  4 р. 50 к.  Па раёну (1 чалавек) -   6 р. 50 к. Калектыўным экскурсійным групам (аўтобусам) прадугледжаны зніжкі. З кастрычніка  2020 года  дзень бясплатнага наведвання экспазіцый, створаных на аснове ўласных музейных фондаў - другая серада кожнага месяца. Паважаныя наведвальнікі! У сувязі са складаным эпідэміялагічным становішчам,  пры наведванні музея просім абавязкова карыстацца маскамі і прытрымлівацца бяспечнай дыстанцыі ў 1,5 м. Папярэдні заказ экскурсій па тэлефоне: (01632)  2-18-96, альбо +375333711342 (МТС)   Час працы музея: Серада-нядзеля 10.00 - 18.00 Выхадны: панядзелак, аўторак.

Продолжить чтениеКошты ўваходных і экскурсійных квіткоў:

У Пружанах высветлілі, што культура мае прапанаваць моладзі ў малых гарадах

30 лістапада “Пружанскі палацык” стаў пляцоўкай для абмеркавання разнастайнасці і якасці моладзевых праектаў у культурніцкім жыцці горада і раёна. У інтэр’ерах гарадской сядзібы ХІХ стагоддзя мясцовая інтэлігенцыя розных узростаў абмеркавала надзённыя праблемы развіцця культуры ў раённым цэнтры. Ток-шоу прайшло ў межах грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” у серыі імпрэзаў пад агульнай назвай “Культура паляпшае жыццё!”.

Tarantino.by-Tok-Show-Pruzhani-Reha-6768

Мадэратарам сустрэчы стала Інга Воран, вядомая сваёй актыўнасцю ў горадзе арганізатарка штогадовага фестывалю “Рок-вясна”. “Моладзі ва ўзросце ад 15 да 30 у горадзе больш за 4000 — дастаткова, каб звярнуць на нас увагу. Мы любім яскравасць, відовішчнасць, эмацыйнасць, таму і кідаемся часта ў крайнасці, а сам наш узрост — узрост фармавання асобы, калі ўсё наперадзе і трэба толькі задаць правільны вектар руху. Галоўнае — зразумець адно аднаго і кожнаму знайсці падтрымку для сябе”, — сказала яна пры пачатку дыскусіі. Без крайнасцяў у гэты вечар сапраўды не абышлося, але без супрацьлеглых меркаванняў які ж пошук ісціны?

(далее…)

Продолжить чтениеУ Пружанах высветлілі, што культура мае прапанаваць моладзі ў малых гарадах

Санкт-пецярбургскі мастак Дзмітрый Якуцэня

У музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” зноў працуе выстава. На гэты раз выстаўляе свае работы ўраджэнец вёскі Кавалі, а зараз жыхар Санкт-Пецярбургу мастак Дзмітрый Якуцэня.IMG_8878_1701

Адкрыццё выставы было ўрачыстым. Дзмітрыя Васільевіча вітаў народны камерны хор Палаца культуры пад кіраўніцтвам Якава Малайчука, танцоры харэаграфічнага аддзялення ДШМ імя Шырмы. Шмат цёплых слоў была сказана ў адрас мастака гасцямі, сярод якіх былі пружанская паэтка Ніна Дыдышка, народны майстар Марыя Кулецкая, клірык Свята-Мікалаеўскай царквы айцец Аляксандр, выкладчыца аграрна-тэхнічнага каледжа Вольга Балабушка і  яе навучэнцы, галоўны рэдактар газеты “Раённыя будні” Мікола Антаноўскі…

(далее…)

Продолжить чтениеСанкт-пецярбургскі мастак Дзмітрый Якуцэня