Справаздача за студзень 2014!

НАВІНА №0, 2014

 Добрыдзень, паважаныя наведвальнікі!

Нарэшце, прачнуліся ад доўгай on-line дрымоты!

ЗАПРАЦАВАЎ  САЙТ ! (Пакуль — у тэставым рэжыме)

УРА! (3 разы) Працяглыя апладысменты! 

Усё здарылася нечакана, дзякуючы настойлівым намаганням дырэктара Рэсурснага цэнтра інфармацыйных тэхналогій аддзела адукацыі, спорту і турызму Пружанскага райвыканкама — Мікалаю Міхайлавічу Бегеру.

Буйныя працяглыя апладысменты, усе ўсталі!

Настаў час распавесці, што новага адбылося з пачатку года ў музеі.

(далее…)

Продолжить чтениеСправаздача за студзень 2014!

Дзьве выставы

Кожнаму пакаленню застаецца ў спадчыну тое, што стварылі народмы талент і майстэрства продкаў, тое, што выяўляе нацыянальнае аблічча народа, тое, што кожнае пакаленне павінна шанаваць і памнажаць. Свая цудоўная спадчына ёсць у пружанцаў. Адыходзіла і гублялася многае. Але тое, што засталося, раскрывае перад намі дзівосны свет нашага народа. Упэўнівае ў гэтым яшчэ раз адна з выстаў, што адкрылася напрыканцы снежня ў музеі-сядзібе "Пружанскі палацык" (г. Пружаны). На выставе прадстаўлена экспазіцыя, прысвечаная найбольш папулярным відам народнага мастацтва Пружаншчыны: ганчарству, мастацкаму ткацтву і пляценню. Самаробныя прылады працы, рэчы побыту і хатняга ўжытку, ручнікі, тканыя і вышываныя рэчы — своеасаблівая аповесць пра жыццё тутэйшых людзей і іх працу. У наведвальнікаў музея-сядзібы ёсць магчымасць пазнаёміцца з чорнаглянцавым посудам А. Такарэўскага і вырабамі з паліванай керамікі I. Лісоўскага. Неменшую зацікаўленасць у наведвальнікаў выклікае і выстава абразоў канца XIX—пачатку XX стагоддзя, канфіскаваных Брэсцкай мытняй, якая размешчана ў другой зале музея-сядзібы "Пружанскі палацык". Выставу складае 41 экспанат. Мяркую, што творы, прадстаўленыя на выставах, зацікавяць кожнага чулага да прыгажосці чалавека. РАІСА ЗІНЧУК, гапоўны захавальнік фондаў музеясядзібы "Пружанскі палацык". г. Пружаны. Газета для Вас 811.01 2000

Продолжить чтениеДзьве выставы

СУСТРЭЧА 3 ПРЫГОЖЫМ

Кaлі ў вас ёсць жаданне, хоць на непрацяглы час, акунуцца ў свет прыгожага — наведайце Пружанскі палацык. Тут ёсць што паглядзець, ёсць чаму падзівіцца. Упэўнены, што нямногім даводзілася бачыць фатаграфіі, падобныя на работы Галіны Каптур, якія яна прывезла з Мінска на суд гледачоў з глыбінкі. Міжволі ўсклікаеш: няўжо гэта магчыма зрабіць звычайным фотаапаратам на звычайнай фотапаперы?! А ў сумежнай з фотавыставай зале размясціліся карціны Іосіфа Крупскага — члена Беларускага саюза мастакоў, нашага земляка (ён нарадзіўся ў вёсцы Куплін). Палотнаў не так шмат, але і іх дастаткова, каб займець уяўленне аб жывапіснай манеры мастака, парадавацца творчым удачам земляка. Самую вялікую залу на першым паверсе палацыка займае выстава кітайскіх нацыянальных касцюмаў і ўпрыгажэнняў. «Гэтая выстава,— як адзначыла ў прывітальным пісьме раённым уладам Надзвычайны і Паўнамочны пасол КНР у Беларусі У Сяоцю,— дасць пэўную магчымасць беларускім людзям пазнаёміцца і дакрануцца да багатай старажытнай кулыуры Кітая, быту і жыцця яго шматнацыянальнага народа». Словам, наведайце Пружанскі палацк — і вы не пашкадуеце. Мікола АНТОНАЎ. НА ЗДЫМКАХ: перад наведвальнікамі выступае Галіна Каптур; ля карцін Іосіфа Крупскага. РБ 2000.6.06     

Продолжить чтениеСУСТРЭЧА 3 ПРЫГОЖЫМ

ПАЛАЦЫК АДКРЫВАЕ АКНО Ў МІНУЎШЧЫНУ

Галіна КАЛЯДА Мінуў час, калі ў адрэстаўраваны Пружанскі палацык людзі прыходзілі толькі для таго, каб палюбавацца прыгажосцю і веліччу збудавання. Цяпер тут ёсць што паглядзець. У адкрытай для наведвальнікаў этнаграфічнай зале прадстаўлены тры раздзелы: пляценне з лазы і саломы, ткацтва і ганчарства. Цікавая задумка афармлення залы ў выглядзе вясковай хаты. Адметна, што зроблена гэта па праекту члена Саюза мастакоў Беларусі Дзмітрыя Бабкіна. А музейнае афармленне — плённая праца дырэктара музея Юрыя Каўшылы, галоўнага захавальніка Раісы Зінчук, навуковых супрацоўнікаў Юрыя Зялевіча і Ірыны Якман. Дзякуючы іх намаганням з'явіліся ў музеі ўсе гэтыя цікавыя экспанаты: вырабы з лазы і лёну, чорназадымлены і паліваны посуд вядомых на Пружаншчыне ганчароў Антона Такарэўскага і Івана Лісоўскага. Часта рэчы для музея прыходзілася купляць (даводзіцца гэта рабіць і зараз) музейным работнікам за свае грошы. Гледзячы на гэтых акрыленых вялікімі задумамі людзей, нельга не захапляцца імі: энтузіясты. Ну і, відаць, не мелі б усе гэтыя творчыя задумкі такога яскравага ўвасаблення, каб не залатыя рукі сталяроў Мікалая Сцяпанавіча Солада, Івана Якімавіча Сачко, маладога таленавітага рэзчыка па дрэве Андрэя Малікава. У сваю чаргу, работнікі музея вельмі ўдзячны ўсім людзям, якія ўнеслі свой уклад ў павелічэнне колькасці музейных экспанатаў. Сярод іх Марыя Мікалаеўна Кулецкая, Аляксандр Іванавіч Дарошка, Вера Якаўлеўна Сачко, Галіна Сцяпанаўна Сірацінская. Частымі сталі ў музеі-сядзібе розныя выставы. Цяпер цікавасць уяўляе выстава абразоў канца XIX — пачатку XX стагоддзя, канфіскаваных Брэсцкай мытняй. Выстаўлена больш 40 экспанатаў, пераважна тэмпернага жывапісу рускай школы. —У гэтым годзе,— дзеліцца планамі Юрый Каўшыла,— плануем адкрыць гасцёўню з каміннай і кветкавай заламі. Адметна, што інтэр'ер будзе блізкі да таго, што стварыў у свой час былы ўладальнік Валенці Швыкоўскі. У бліжэйшых планах стварэнне выставачнай залы «Залаты россып Пружаншчыны» — пра знакамітых землякоў, гербавай і паляўнічай залаў, сталовай для наведвальнікаў. Праўда, наколькі ўдасца рэалізаваць свае задумкі, пакуль не вядома. Фінансаванне музея слабое... I ўсё ж акно ў мінуўшчыну з адкрыццём музея-сядзібы ўжо расчынілася. Захапляючае падарожжа ў гісторыю толькі пачынаецца. РБ 2000.23.05

Продолжить чтениеПАЛАЦЫК АДКРЫВАЕ АКНО Ў МІНУЎШЧЫНУ

ЗАЗЗЯЛА ЗОРКА ПАЛАЦЫКА

Алег СІДАРЭНКА Рэстаўрацыя Пружанскага палацыка пад краязнаўчы музей пачалася яшчэ ў 1992 годзе. I вось мінулым летам ён быў упершыню адкрыты для наведвальнікаў. Падставай паслужыла выстава прадметаў кітайскай народнай творчасці, якая размясцілася на першым паверсе. Напачатку 2000 года адкрыўся другі паверх, з часам плануецца скарыстоўваць усю плошчу. Зараз на першым і другім паверхах музея дзейнічаюць этнаграфічная зала, дзе размешчана выстава канфіскаваных мытняй праваслаўных ікон канца XIX пачатку-ХХст.ст., і выстава карцін нашага земляка Д.Якуцэні. Фота Аляксандра МЕЛЕША. РБ 15.01.2000

Продолжить чтениеЗАЗЗЯЛА ЗОРКА ПАЛАЦЫКА

Свет карцін Дзмітрыя Якуцэні

Другі тыдзень у музеі-сядзібе "Пружанскі палацык" праходзіць выстава работ мастака Дзмітрыя Якуцэні, члена Санкт-Пецярбургскага аддзялення Саюза мастакоў Расійскай Федэрацыі. На выставе прадстаўлены 43 яго палотны. У сваёй творчасці мастак працягвае і развівае традыцыі рускай рэалістычнай школы жывапісу. Дзмітрый Васільевіч Якуцэня нарадзіўся ў 1951 годзе ў в.Кавалі нашага раёна. У 1971 годзе ён пераязджае ў Ленінград і прафесіянальна вывучае жывапіс у Малявальных класах пры Акадэміі мастацтваў, а потым вучыцца ў інстытуце мастацтва. Пасля яго заканчэння — выкладанне ў мастацкай школе, праца дызайнерам, самастойная творчая дзей насць. 3 1987 года прымае ўдзел у буйных мастацкіх выставах. У 1991 годзе прыняты ў Саюз мастакоў СССР. Сёння мы маем магчымасць паг лядзець творы нашага земляка, пашырыць свой унутраны духоўны свет. Запрашаем вас наведаць выставу Дзмітрыя Якуцэні кожны дзень (акрамя панядзелка) з 11.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 гадзін. Юрый Зялевіч, ст.навуковы супрацоўнік музея РБ 1999.4.12.

Продолжить чтениеСвет карцін Дзмітрыя Якуцэні

ПРЫГОЖА, трывала, на вякі. Нацыянальная спадчына

Ужо даволі працяглы час вядуцца работы па рэстаўрацыі помніка гарадской сядзібы, ці так званага Пружанскага палацыка. Наведвальнікі гарадскога парку з задавальненнем могуць адзначыць: адноўлены помнік дойлідства сапраўды прыемна цешыць вока. Рэстаўратары абяцаюць да наступлення халадоў поўнасцю завяршыць усе ўнутраныя работы. Аднак аб'ём работ вакол будынка яшчэ даволі значны: з выдзяляемых на ўсё больш 3 мільярдаў рублёў асвоена толькі каля палавіны.       Як лепш, па-гаспадарску выкарыстаць гзтыя немалыя сродкі? Менавіта на гэтым была засяроджана ўвага членаў раённага каардынацыйнага савета па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры абмеркаванні пытання аб ходзе рэстаўрацыі гарадской сядзібы. Былі выказаны прапановы аб унясенні змяненняў у праектнае рашэнне па пакрыцці дарожак і агароджы вакол палацыка. Рэстаўратары пагадзіліся зрабіць плітачнае пакрыццё тэрыторыі замест асфальтавага, паставіць каваную агароджу замест звычайнай металічнай сеткі. Праўда, для гэтага хутчэй за ўсё спатрэбяцца дадатковыя сродкі. Аднак і члены камісіі, і будаўнікі былі тут адзінадушнымі: трэба рабіць усе прыгожа, трывала, на вякі. Мяркуецца ў наступным годзе пачаць рэстаўрацыю флігеля гарадской сядзібы, каб затым аддаць яго пад Дом рамёстваў. РБ 1998 11.08.

Продолжить чтениеПРЫГОЖА, трывала, на вякі. Нацыянальная спадчына