Click to open a larger map

Час працы музея

Серада-нядзеля:
10.00 — 18.00
Выхадны: панядзелак, аўторак.

НАШ АДРАС:

Рэспубліка Беларусь, Брэсцкая вобласць, г.Пружаны. вул.Савецкая, 50
Т/ф:+375 1632 21896 маб.:+375333711342 (МТС)

Translate:
Мы на сацсетках:
Instagram
Instagram has returned invalid data.

Далучайцеся!

Telegram-канал

admin

Апошні нумар перад пачаткам вайны…

У фондах музея-сядзібы “Пружанскі палацык” захоўваецца вялікая калекцыя друкаваных выданняў – ажно 527 адзінак. Сярод іх – часопісы, газеты, кнігі, падручнікі, брашуры і інш. Зусім нядаўна калекцыю папоўніў яшчэ адзін цікавы прадмет – газета “Известия” за 21 чэрвеня 1941 года. Газета, якая была выдадзена за дзень да пачатку вайны… Такі каштоўны экспанат быў перададзены палацыку вартаўніком музея Каробка Сяргеем Сяргеевічам.

Continue reading

“Ужо бачанае”

У музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” адкрылася выстава выкладчыка Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава Андрэя Карпянкова.

На выставе прадстаўлена 22 карціны, выкананых у стылі абстрактнага экспрэсіянізму і аб’яднаных тэмай памяці і эфектам дэжавю. Карціны Карпянкова – пяшчотная ода спадарыне Жанчыне,  адвечнаму сімвалу захавання памяці роду, цяплыні сямейнага ачагу і надзеі.

Мерапрыемства “Пагружэнне ў культуру”

21 мая у музеі-сядзіба “Пружанскі палацык” прайшло мерапрыемства “Пагружэнне ў культуру”, што праходзіла ў рамках традыцыйнай міжнароднай культурна-адукацыйнай акцыі “Ноч музееў”. Распачалася вечарына з музычнага выступлення народнага стуннага ансамбля “Аркі” і спявачкі Святланы Машкалы. На працягу вечарыны адбылося адкрыццё экспазіцыі, прысвечанай жыццю і творчасці Юзэфа Ігнацыя Крашэўскага і сям’і Крашэўскіх, маёнтак якіх знаходзіўся ў в. Доўгае на Пружаншчыне. Працягвалася мерапрыемства ў салоне, дзе жадаючыя мелі магчымасць паўдзельнічаць у займальным квэсце “Дваранскі сход”. Фінальным момантам вечара было выступленне івацэвіцкага рок-гурта “Izobelyn”.

Пагружэнне ў прыроду

У музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” пачала працаваць фотавыстава пастаўскага фатографа і вандроўніка Васіля Белякова. Выстава “Пагружэнне ў прыроду” – своеасаблівая справаздача фотамастака аб яго падарожжах па Брэсцкай вобласці.

Васіль Васільевіч – геолаг-фотааматар, які падарожнічае па Беларусі, фатаграфуе маляўнічыя куткі нашай краіны, а затым дзеліцца сваімі ўражаннямі. Яшчэ ў юным узросце ён стаў самастойна асвойваць фатаграфію, а пазней захапленне перайшло на новы ўзровень. На актыўны лад жыцця паўплывала і вучоба на геалагічным факультэце Іркуцкага ўніверсітэта. За плячыма дапытлівага Васіля Васільевіча – велізарная колькасць экспедыцый, сотні фатаграфій прыроды і тысячы пройдзеных кіламетраў. Ён падрабязна ведае, як хутчэй дабрацца да цікавага малавядомага і вядомага месца. Здавалася б, што можа быць унікальнага ў бязмежных лясах, палях, азёрах? Але кожная фатаграфія майстра працятая індывідуальнасцю. А, галоўнае, у іх ёсць шчырасць: любоў да роднага краю, сардэчнае жаданне данесці да людзей прыгажосць навакольнага свету, навучыць іх шанаваць прыроду. Фотамастак умее заўважаць цікавае вакол сябе і дзяліцца гэтым з іншымі, запрашаючы гледачоў у віртуальнае падарожжа па вывучэнні таямніц роднай зямлі. Да таго ж, творчасць фатографа дэманструе людзям неабходнасць берагчы навакольны свет.

Цікава, што фотамастак, які горача любіць прыроду Беларусі, нарадзіўся ў Сібіры. У нашай краіне Васіль Белякоў пражывае з 1992 года. За сваё жыццё ён некалькі разоў мяняў месца жыхарства, аднак, па яго словах, “лепшай краіны, чым Беларусь, не сустракаў”.

З 2009 года фотамастак арганізоўвае аўтарскія выставы, адметнасцю якіх з’яўляецца тое, што фатаграфіі на іх не паўтараюцца.

Белякоў сябруе з мастакамі, і дзякуючы ім у яго змянілася меркаванне і паняцце аб фатаграфіі: яму захацелася, каб фота былі падобныя на карціны. Усе яго фатаграфіі без лічбавай апрацоўкі. Васіль Васільевіч не супраць лічбавай апрацоўкі, але лічыць, што многія ёй займаюцца таму, што на здымках чагосьці не хапае, і яны пачынаюць гэта выпраўляць.

“Але прыроду не выправіш, яе трэба паказваць такой, якая яна ёсць. Напрыклад, навошта “выцягваць” святло? Вось сонца свеціць, і трэба быць задаволеным гэтым асвятленнем, а калі сонца няма, значыць, не трэба здымаць у гэты час. Гэта ўжо не фатаграфія, а нейкая рэклама. Чалавек паглядзіць на такое фота і захоча з’ездзіць. Прыязджае і адчувае расчараванне, бо ў рэальнасці месца выглядае зусім інакш”, – гаворыць фотамастак.

Знаёмячыся з выставай, будзе прыемна ўбачыць месцы, дзе вы ўжо бывалі, і адкрыць для сябе новыя, для будучых падарожжаў.

Адкрыйце для сябе прыгажосць роднай прыроды, наведаўшы выставу “Пагружэнне ў прыроду”. 

Галоўны захавальнік фондаў музея-сядзібы
“Пружанскі палацык”
Марына Каўтунюк

Падары музею экспанат

Музей-сядзіба Пружанскі палацык запрашае ўсіх жыхароў раёна стаць удзельнікам акцыі “Падары музею экспанат”.

На працягу многіх гадоў супрацоўнікамі музея вядзецца плённая праца па камплектацыі і захаванню гісторыка-культурнай спадчыны нашага раёна. На дадзены момант у Пружанскім палацыку захоўваецца каля дзевяці тысяч экспанатаў, якія адлюстроўваюць розныя перыяды гісторыі  і жыцця людзей Пружаншчыны. Значная частка фондавых калекцый сабрана жыхарамі раёна, тымі, хто неабыякавы да гістарычнай спадчыны Пружанскага краю, яго традыцый, шануе сваіх продкаў.

Прапануем  і сёння жыхарам горада і раёна прыняць удзел у гэтай выдатнай акцыі і папоўніць музей новымі экспанатамі. Гэта дапаможа не толькі разнастаіць музейную калекцыю і адчуць датычнасць да гісторыі роднага краю, але і будзе спрыяць папулярызацыі музейнай дзейнасці ў Пружанскім раёне, што, без сумлення, акажа станоўчы ўплыў на маральнае выхаванне падрастаючага пакалення. Узамен ваша імя назаўжды будзе занесена ў кнігу паступлення фондаў музея і такім чынам, вы пакінеце высакародны след у гісторыі нашага раёна.

У якасці экспанатаў могуць быць: старыя фатаграфіі, дакументы, кнігі, значкі, манеты, прадметы адзення, аксэсуары, музычныя інструменты, карціны, вырабы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, посуд, прадметы побыту… Музей з радасцю прыме іх у дар. Стаўшы музейнымі прадметамі, гэтыя рэчы атрымаюць новае жыццё, будуць прадстаўлены на выставах і ў экспазіцыях музея.

Звяртацца па нумарах 9 03 06 ці 2 18 96

Галоўны захавальнік фондаў музея-сядзібы
“Пружанскі палацык”
Марына Каўтунюк

Абвестка

У верасні бягучага года музей-сядзіба “Пружанскі палацык” плануе адкрыццё інтэрактыўнай выставы, прымеркаванай да Дня ведаў. Школьныя гады і першая настаўніца нязменна выклікаюць у душы кожнага чалавека  настальгічныя ўспаміны. Запрашаем жыхароў горада і раёна прыняць актыўны ўдзел у папаўненні выставы. Для яе  фарміравання нам неабходны фотаздымкі, якія даюць уяўленне аб сістэме адукацыі ў мінулым стагоддзі, атэстаты і дзённікі, пахвальныя пасведчанні і граматы, пісьмовыя прылады, адзенне і іншыя школьныя атрыбуты.

Палітра фарбаў

У музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” адкрылася персанальная выстава мастака з Бярозы Мікалая Чалей.

На выставе прадстаўлена 30 работ з выяўленнем чатырох пор года. Палюбавацца работамі мастака можна будзе да канца чэрвеня, а таксама набыць ўпадабаную карціну.

З 1 кастрычніка – музей працуе па новым графіку.

Паважаныя наведвальнікі!
З 1 кастрычніка 2020 года  музей пераходзіць на новы графік работы. 

Музей можна наведаць з серады па нядзелю (уключна)

Час працы не змяніўся: 10.00 – 18.00 (без перапынку)