Анлайн-праект «Што раскажа экспанат”

Сёння мы раскажам пра новы экспанат з фондаў Пружанскага палацыка – сеткуавоську”, якая лічыцца адным з сімвалаў СССР.

Нягледзячы на сваю папулярнасць у Савецкім Саюзе, гісторыя авоські пачынаецца зусім у іншай краіне — у Чэхіі. У канцы ХІХ ст. прадпрымальнік Ваўржын Крчыл вырашыў заняцца вытворчасцю жаночых сетак для валасоў. Але справа па нейкіх прычынах не атрымала належнага развіцця. Таму Крчыл прыдумаў новае прымяненне ўласнаму вынаходніцтву, каб вярнуць хоць трохі ўкладзеных сродкаў.

Да наяўных сетак прадпрымальнік прыладзіў ручкі і стаў пазіцыянаваць іх як сумкі. Але ў той час вынаходніцтва не ацанілі, паколькі ні патэнта, ні шырокага распаўсюджвання і выкарыстання авоська не атрымала.

Толькі ў 30-я гг. XX ст. прадпрымальнікі ўзнавілі вытворчасць авоські і не пралічыліся. Найбольшую папулярнасць гаспадарчая сетка атрымала ў Савецкім Саюзе дзякуючы сваёй трываласці і змяшчальнасці.

Авоську рабілі з моцных нітак, што дазволіла павялічыць яе грузападымальнасць да 70 кг. Пазней для зручнасці да ручак сталі прыладжваць гнуткія трубкі, якія абаранялі рукі ад наразання.

Авоська стала называцца менавіта так у 1935 г. Здарылася гэта дзякуючы вядомаму расійскаму коміку Аркадзю Райкіну. У адным са сваіх эстрадных нумараў ён паказаў мужычка, які трымае падобную сетку і кажа: «…А гэта авоська. Авось — ка я што-небудзь у ёй прынясу…».

Знаходлівыя савецкія людзі сталі выкарыстоўваць сеткі не толькі па прамым прызначэнні. У іх захоўвалі часнок і цыбулю, падвешваючы на сцены. У авосьцы вывешвалі прадукты за акно. Дзеці рабілі з сумак кольцы для гульні ў баскетбол, а мужчыны лавілі ў іх ракаў.

Прымяненне авоські спынілася ў канцы ХХ ст. і зноў з’явілася толькі ў пачатку ХХІ-га. Сёння ў авоські ёсць сур’ёзны шанец на адраджэнне, паколькі яна з’яўляецца экалагічна чыстым прадуктам, чаму цяпер надаецца асаблівая ўвага. Дызайнеры ўжо пачалі прыдумляць і выкарыстоўваць новыя модныя авоські для сваіх калекцый.

Добавить комментарий