Анлайн-праект “Што раскажа экспанат”

Сёння гаворка пойдзе пра прадмет побыту — вілкі.

Вілкі — гэта жалезная прылада, з дапамогай якой ставяць у печ і дастаюць цяжкія чыгуны і гаршкі. Яны уяўляюць сабой жалезную выгнутую пласцінку, якая мацуецца на доўгай драўлянай палцы, каб гаспадыня магла ставіць у агонь і даставаць з глыбіні печы чыгуны з капустай, кашай, вадой. Звычайна  іх у доме было некалькі, яны былі рознага памеру, для вялікіх і маленькіх гаршкоў, і з ручкамі рознай даўжыні. З вілкамі мелі справу, як правіла, толькі жанчыны, бо прыгатаванне ежы, ды і наогул усё, што звязана з печкай, было жаночым клопатам.

Здаралася, што яны выкарыстоўвалі іх як прыладу нападу і абароны. Баба, узброеная вілкамі, — амаль класічны вобраз у вёсцы.

Вядома таксама аб прымяненні гэтага прадмету побыту ў вясельнай абраднасці і пахавальна-памінальным рытуале. Пасля сыходу сватоў хто-небудзь з членаў сям’і звязваў усе качаргі і вілкі разам — на поспех. Пасля вынасу нябожчыка на тое месца, дзе ён ляжаў, укладвалі вілкі, каб абараніць хату ад смерці.

Добавить комментарий