Паважаныя сябры, сёння мы запускаем праект “Сем пятніц на тыдні”, у ходзе якога сем дзён запар будзем расказваць і паказваць працу музея.
На першы погляд здаецца, што музей — гэта толькі выставы і экскурсіі, але на самай справе гэта далёка не так. І вы ў гэтым пераканаецеся.
І так, пачынаем…
Ніводны музей не можа існаваць без музейных прадметаў. Сёння фонд палацыка складае больш за 11 тысяч адзінак захоўвання. Штогод фонды музея папаўняюцца, дзякуючы неабыякавым да гісторыі Пружаншчыны.
Экспанаты трапляюць у музей рознымі шляхамі: яны могуць быць знойдзены падчас экспедыцый, набыты ва ўладальніка або прынесены ў музей жыхарамі раёна. Часта праводзяцца выставы, пасля якіх мастакі дораць свае творы музею. Такім чынам, пошук экспанатаў — гэта бесперапынны працэс.