Музей-сядзiба "Пружанскi палацык"

НАШ АДРАС:

Рэспубліка Беларусь, Брэсцкая вобласць, г.Пружаны. вул.Савецкая, 50
Т/ф:+375 1632 21896 маб.:+375333711342 (МТС)

Мы на сацсетках:

Пружаны 

Рэшткі «Пружанскага палацыка» ў «СБ. Беларусь сегодня».

Цікавы артыкул нам даслаў  пільны чытач галоўнай беларускай газеты. Шчыра кажучы — мы і самі бачылі артыкул, як кажуць — адным вокам, але пакінулі без увагі подпісы да фота. З якіх вынікае, што ад палацыка засталіся толькі рэшткі? Альбо гэта толькі адзін з флігеляў палацыка?

Таму для ўсіх чытачоў даем копію таго артыкула з друкаванага варыянту газеты «Советская Белоруссия» №34 (24417). Пятніца, 21 лютага 2014 года.

2014-02-26 10-32-27_0025

Вось ужо сапраўды, калі будзе «реконструкция»? )))

Справаздача за студзень 2014!

НАВІНА №0, 2014

 Добрыдзень, паважаныя наведвальнікі!

Нарэшце, прачнуліся ад доўгай on-line дрымоты!

ЗАПРАЦАВАЎ  САЙТ ! (Пакуль — у тэставым рэжыме)

УРА! (3 разы) Працяглыя апладысменты! 

Усё здарылася нечакана, дзякуючы настойлівым намаганням дырэктара Рэсурснага цэнтра інфармацыйных тэхналогій аддзела адукацыі, спорту і турызму Пружанскага райвыканкама — Мікалаю Міхайлавічу Бегеру.

Буйныя працяглыя апладысменты, усе ўсталі!

Настаў час распавесці, што новага адбылося з пачатку года ў музеі.

Читать далее

Сардэчна запрашаем на сайт музея-сядзібы «Пружанскi палацык»!

111
Музей-сядзіба «Пружанскi палацык» – адзіная адноўленая сядзіба стылю мадэрн ў Беларусі!
Аснова канцэпцыі экспазіцыі музея, якая была распрацавана ў 1998 годзе навуковай групай супрацоўнікаў Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея пад кіраўніцтвам вядучага навуковага супрацоўніка музея Тамары Адамаўны Слесарук – узнаўленне інтэр’ераў гарадской сядзібы ХІХ стагоддзя. Ужо створана першая чарга экспазіцыі – Салон, Кветкавая зала, Паляўнічы кабінэт, працягваецца праца над стварэннем Гэрбавай залы, Малога салона, Трафейнага пакою і інш..
Музей з’яўляецца важным турыстычным аб’ектам рэгіёна. У год музей наведваюць больш за 8 000 турыстаў, у тым ліку з замежжа. Супрацоўнікі музея, акрамя навуковай працы, праводзяць экскурсіі, масавыя мерапрыемствы, арганізоўваюць мастацкія, адукацыйныя і краязнаўчыя выставы, чытаюць лекцыі.
Музей на сёння – стаў вядомы, і як грамадска-культурны навуковы цэнтр. У ім адбываюцца музычна-літаратурныя вечарыны, навуковыя канферэнцыі па захаванні і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны.
На сайце музея Вы атрымаеце магчымасць пазнаёміцца з мінулым сядзібы, даведацца, як ствараўся музей і чым ён жыве, заглянуць у экспазіцыйныя залы і музейныя фонды, азнаёміцца з праграмай выстаў і мерапрыемстваў, атрымаць звесткі аб паслугах музея, а таксама знайсці для сябе шмат патрэбных зьвестак ў галіне музейнай справы і турызма ў рэгіёне.
Спадзяемся, што на бачынах сайта музея Вы знойдзеце карысныя матэрыялы, зможаце запытаць і атрымаць патрэбныя Вам звесткі, усталяваць дзелавыя сувязі.
 
Адміністрацыя музея-сядзібы «Пружанскi палацык» 

Да музея можна даехаць:

 

У Пружанах высветлілі, што культура мае прапанаваць моладзі ў малых гарадах

30 лістапада “Пружанскі палацык” стаў пляцоўкай для абмеркавання разнастайнасці і якасці моладзевых праектаў у культурніцкім жыцці горада і раёна. У інтэр’ерах гарадской сядзібы ХІХ стагоддзя мясцовая інтэлігенцыя розных узростаў абмеркавала надзённыя праблемы развіцця культуры ў раённым цэнтры. Ток-шоу прайшло ў межах грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” у серыі імпрэзаў пад агульнай назвай “Культура паляпшае жыццё!”.

Tarantino.by-Tok-Show-Pruzhani-Reha-6768

Мадэратарам сустрэчы стала Інга Воран, вядомая сваёй актыўнасцю ў горадзе арганізатарка штогадовага фестывалю “Рок-вясна”. “Моладзі ва ўзросце ад 15 да 30 у горадзе больш за 4000 — дастаткова, каб звярнуць на нас увагу. Мы любім яскравасць, відовішчнасць, эмацыйнасць, таму і кідаемся часта ў крайнасці, а сам наш узрост — узрост фармавання асобы, калі ўсё наперадзе і трэба толькі задаць правільны вектар руху. Галоўнае — зразумець адно аднаго і кожнаму знайсці падтрымку для сябе”, — сказала яна пры пачатку дыскусіі. Без крайнасцяў у гэты вечар сапраўды не абышлося, але без супрацьлеглых меркаванняў які ж пошук ісціны?

Читать далее

Санкт-пецярбургскі мастак Дзмітрый Якуцэня

У музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” зноў працуе выстава. На гэты раз выстаўляе свае работы ўраджэнец вёскі Кавалі, а зараз жыхар Санкт-Пецярбургу мастак Дзмітрый Якуцэня.IMG_8878_1701

Адкрыццё выставы было ўрачыстым. Дзмітрыя Васільевіча вітаў народны камерны хор Палаца культуры пад кіраўніцтвам Якава Малайчука, танцоры харэаграфічнага аддзялення ДШМ імя Шырмы. Шмат цёплых слоў была сказана ў адрас мастака гасцямі, сярод якіх былі пружанская паэтка Ніна Дыдышка, народны майстар Марыя Кулецкая, клірык Свята-Мікалаеўскай царквы айцец Аляксандр, выкладчыца аграрна-тэхнічнага каледжа Вольга Балабушка і  яе навучэнцы, галоўны рэдактар газеты “Раённыя будні” Мікола Антаноўскі…

Читать далее

Адбылася прэзентацыя беларускай інтэрнэт-бібліятэкі

У мінулую суботу музей-сядзіба «Пружанскі палацык» зноў парадаваў цікавай падзеяй: сюды прыехалі сустрэцца з аўтарамі і чытачамі заснавальнікі беларускай інтэрнэт-бібліятэкі «Камунікат». Памятаеце, у старым фільме “Масква слязам не верыць” героі меркавалі,  які від мастацтва адыдзе ў нябыт са з‘яўленнем тэлебачання: кіно ці тэатр? Пасля сустрэчы са стваральнікамі і напаўняльнікамі Беларускай інтэрнэт-бібліятэкі  Камунікат.org я  было задумалася: ці не адыдзе ў нябыт звычайная кніга?

Чым завяршыліся спрэчкі кінагерояў, мы ведаем.  Тэлебачанне ўпэўнена развіваецца, але тэатр і кіно, перажыўшы перыяды па-дзенняў і ўзлётаў, па-ранейшаму запатрабаваны гледачамі. Так што і ў адносінах кнігі, думаю, варта захоўваць пэўны аптымізм…

Радыёжурналіст беларускай рэдакцыі “Радыё Палонія” Яраслаў Іванюк  (цяпер ён жыве ў Беластоку) у свой час усяго толькі паспрабаваў авалодаць сучаснымі тэхналогіямі і  выкласці ў інтэрнэт матэрыялы, якія прагучалі ў эфіры. Яны не толькі набылі папулярнасць, але і паклалі пачатак праекту, падтрыманаму Беларускім гістарычным таварыствам.

З таго часу прайшло амаль два дзясяткі гадоў, і ў інтэрнэт-бібліятэцы сабрана больш 13000 публікацый. Унушальна? Не тое слова. Падыход уніфікаваны:  усё, што сюды трапляе, павінна быць напісана на беларускай мове або пра Беларусь.  Цяпер на сайце маецца і больш за 200 персанальных сайтаў беларускіх аўтараў. Сярод іх, між іншым, – і наш зямляк паэт-пчаляр з Лінова Мікола Папека, і жабінкаўскі журналіст і пісьменнік Анатоль Бензярук.

Читать далее

«Пружанскі палацык» адсвяткаваў юбілей

Упершыню ў Пружанах у якасці аздаблення свята былі выкарыстаны кітайскія ліхтарыкі. Прыгожа і крышачку таямніча ляцелі яны ў вячэрнім небе над дахам палацыка, нібы вялікія светлячкі. Але імі святкаванне не заканчвалася і не пачыналася.

А на пачатку…

Читать далее

Музею-сядзібе «Пружанскі палацык» 20 гадоў!

24 ліпеня візітнай картцы нашага горада — музею-сядзібе «Пружанскі палацык» — спаўняецца 20 гадоў. У 1993 годзе на аснове збораў грамадскага аб’яднання “Спадчына” быў адкрыты краязнаўчы музей. Тады музей займаў некалькі пакояў на другім паверсе былой бібліятэкі (буданак знесены напярадэдні “Дажынак”).  У свой час для адкрыцця музея шмат зрабіў былы начальнік адзела культуры Юрый Міхайлавіч Котаў, удыхалі жыццё ў сваё дзецішча Іосіф Станіслававіч Машкала, Міхаіл Аркадзьевіч Шульман, Юрый Васільевіч Каўшыла… Цяпер за год музей наведваюць каля 8 тысяч чалавек, але, як ні дзіўна, не ўсе пружанцы ведаюць пра яго існаванне!

— Юрый Сяргеевіч, што такое 20 гадоў для музея?

— Для нашага музея гэта час станаўлення. У 1998 годзе музей быў перанесены ў палацык. Адметна, што нават падчас рамонту будынка мы праводзілі экскурсіі для 100-150 чалавек, якія прыязджалі з розных краін. У першыя гады работы менавіта музея-сядзібы колькасць наведвальнікаў перавысіла 3 тысячы.  Зараз у год музей наведваюць каля 8 тысяч чалавек. Пачынаўся музей з 400 экспанатаў, сёння іх больш чым 6 тысяч. А некаторыя з іх прэтэндуюць на агульнарэспубліканскае значэнне.

Читать далее

Фестываль «Рэха ДАХу» выклiкаў культурны шок у пружанцаў

Фестываль «Рэха ДАХу» выклiкаў культурны шок у пружанцаў

У суботу, 15 чэрвеня, «Пружанскі палацык» зноў здзівіў. Да штомесячных вернісажаў, масавай «Ночы музеяў» мясцовыя жыхары паспелі прывыкнуць. А вось першы выязны «ДАХ» пакінў адно ўражанне – культурны шок.

– Музей павінен падштурхоўваць людзей да нейкага роздуму. Тут павінна пастаянна нешта адбывацца, – упэўнены дырэктар «Пружанскага палацыка» Юрый Зялевіч. Ён і стаў ініцыятарам правядзення выязнога фестывалю ў Пружанах і ажыццяўлення гэтага праекта на сваёй тэрыторыі дамагаўся некалькі гадоў.
Читать далее