«3 Доўгага ў свет»

Пад такой назвай у снежні мінулага года у Музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» адкрылася выстава, прысвечаная польскаму празаіку Юзафу Ігнацію Крашэўскаму. Як вядома, яго дзяцінства   і   юнацтва   прайшлі   ў  маёнтку  Доўгае   на Пружаншчыне, Свіслачы, дзе ён вучыўся ў гімназіі.  Ю.І. Крашэўскі многа падарожнічаў па беларускіх землях, асабліва любіў Палессе, напісаў пра яго тры нарысы. 3 гісторыі Беларусі, роду Радзівілаў узяты сюжэты некалькіх яго аповесцям. Усяго ж ён напісаў звыш двухсот мастацкіх твораў. Ліставаўся з 6еларускімі пісьменнікамі В. Дуніным-Марцінкевічам, А. Ельскім, В. Каратынскім.

Выстава «3 Доўгага ў свет» арганізавана сумесна з Музеем Ю.І. Крашэўскага ў Раманове (Польшча), дзе пісьменнік доўгі час жыў. Польскія калегі зрабілі для нас копіі са сваіх збораў. Уся экспазіцыя была перададзена нам у падарунак ад Бяла-Падляскага павятовага староства. Там жа быў зроблены дыск «Ю.І. Крашэўскі — творца, які здзіўляе». На ім запісаны 27 найбольш вядомых яго аповесцей, некалькі яго музычных твораў і сотні малюнкаў, у тым ліку зробленыя ў БеларусІ. Далучаем да ліста гэты дыск як калядны падарунак.

Супрацоўнікі Музея-сядзібы «Пружанскі палацык».

“Голас Радзімы” 2004 № 8/9

Добавить комментарий