«Папяровыя шэдэўры» ў «Пружанскім палацыку»

3 канца снежня ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» (Брэсцкая вобласць) працуе выстава выцінанкі «Калядныя ўзоры». На ёй прадстаўляе свае работы народны майстар, член Саюза народных майстроў Беларусі Юрый Малышэўскі,

У экспазіцыі 90 выцінанак, зробленых майстрам за апошні год.

Выцінанка «Вітаўт»

3 паперы звычайным шавецкім нажом гэты таленавіты мастак робіць сапраўдныя папяровыя шэдэўры і тым самым вяртае цікавасць да забытага віду народнага мастацтва — выцінанкі. Ніякіх папярэдніх замалёвак Юрый Станіслававіч не робіць. «Як рука павядзе—такі матыў дэкору выцінанкі», — гаворыць майстар. Жыве і працуе мастак у Ружанах, месцы, якое вядома нам знакамітым і велічным палацам Сапегаў XVII ст. Таму не выпадкова, напэўна, з’явіліся такія карціны, як «Ружанскі замак», «Замак Сапегаў у Ружанах», «Шляхціцы», «Паненкі». Самы ўлюбёны сюжэт Ю.Малышэўскага—з «дрэвам жыцця». Не менш папулярныя ў наведнікаў кампазіцыі «Белавежская пушча», «Зубры», «Алені».

Выцінанка «Каляды»

ЁСЦЬ у майстра папяровых узораў і цікавыя работы, прысвечаныя біблейскай тэматыцы («Марыя»), «Творца», народным святам («Калядкі», «Чаша Івана»), гістарычным падзеям («Карані», «1863», «Вайна»). Аздабляюць выцінанкі сілуэтныя фігуркі пеўняў, галубоў, жаўрукоў, райскіх птушак.

Выстава «Калядныя ўзоры» будзе доўжыцца месяц.

Пажадаем удзельніку абласных, рэспубліканскіх, міжнародных выстаў Ю.Малышэўскаму далейшых творчых пошукаў і ўдач і падзякуем за тыя хвіліны радасці і хараства, якія прыносяць нам яго выцінанкі.

Р.ЗІНЧУК,

галоўны захавальнік фондаў

музея-сядзібы «Пружанскі лалацык’

КУЛЬТУРА   №З    I8  —  24 студзеня 2003

 ВЫЦІНАНКА «РУЖАНСКІ ПАЛАЦ»

Добавить комментарий