13 мая супрацоўнікі музея-сядзібы “Пружанскі палацык” правялі для гасцей і жыхароў горада бясплатныя пешаходныя экскурсіі па Пружанах “З глыбіні вякоў да нашых дзён”. Радуе тая акалічнасць, што да акцыі далучыліся студэнты Пружанскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа, якія актыўна цікавіліся гісторыя і архітэктурай горада.
У гэты ж дзень музей-сядзібу “Пружанскі палацык” наведалі прадстаўнікі прафсаюзных арганізацый горада і раёна, вучні Кляпацкай СШ, Наваселкаўскай ВПК – дзіцячага сада-базавай школы. Госці пазнаёміліся з выставамі “Генацыд на Пружаншчыне: па матэрыялах расследавання”, “Дзіцячы погляд з вечнасці”, а таксама сталымі экспазіцыямі музея.