“Ніхто не забыты”

Мы ўсё далей і далей ад таго незабыўнага майскага дня 1945 года, калі адбылася вялікая падзея, імя якой — Перамога. Гэтае слова пералятала з вуснаў ў вусны, людзі плакалі ад шчасця і віншавалі адзін аднаго.

З таго часу кожны год у гэты дзень праходзяць хвалюючыя сустрэчы з людзьмі, якія абаранялі мір і незалежнасць нашай Радзімы. Кожны год у адрас ветэранаў гучаць віншаванні і словы падзякі.

Не застаўся ўбаку і калектыў музея-сядзібы “Пружанскі палацык”, які таксама павіншаваў ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны з Днем Перамогі падчас правядзення акцыі “Ніхто не забыты”.

Добавить комментарий