Зверка ў музейных фондах

У музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» праходзіць зверка экспанатаў. 13 красавіка супрацоўнікі музея правялі зверку калекцыі “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”, якая складаецца з 312 адзінак: 228 прадметаў асноўнагам фонду і 84 – навукова-дапаможнага. У згаданую калекцыю ўваходзяць дываны, абрусы, пакрывалы, сурвэткі, карціны, царкоўнае начынне – гэтыя прадметы былі перададзены ў музей жыхарамі горада і раёна.

Добавить комментарий