З 6 па 10 красавіка музей-сядзібу «Пружанскі палацык» працягвалі актыўна наведваць вучні школ г. Пружаны, студэнты Пружанскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа, а таксама навучэнцы мінскіх школ, якія пазнаёміліся з выставамі “Генацыд на Пружаншчыне: па матэрыялах расследавання” і “Дзіцячы погляд з вечнасці”.

8 красавіка гасцямі музея сталі прадстаўнікі прафсаюзных арганізацый горада і раёна. 9 красавіка Пружанскі палацык наведалі ўдзельнікі X-га рэспубліканскага турніра па хакею з шайбай, прымеркаванага да 105-годдзя са дня ўтварэння беларускай міліцыі.