Адна з галоўных падзей мінулага – падзеі Другой сусветнай вайны. На сённяшні дзень востра паўстае праблема скажэння разумення і пераменшвання значнасці лёсавызначальнай для ўсяго чалавецтва вайны, таму важна не дапусціць затушоўвання фактаў гісторыі вайны.
4 сакавіка ў музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” адбылося адкрыццё фотадакументальнай выставы “Генацыд на Пружаншчыне: па матэрыялах расследавання”. Мерапрыемства наведалі студэнты Пружанскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа.
Прывітала прысутных дырэктар музея-сядзібы “Пружанскі палацык” Ангеліна Юр’еўна Маруфенка. Начальнік аддзела культуры Пружанскага райвыканкама Канстанцін Іванавіч Панімаш у сваёй прамове падкрэсліў, што мы павінны памятаць пра ваенные падзеі і генацыд на Пружаншчыне, каб даваць справядлівую ацэнку падзеям вайны, быць здольнымі захоўваць фундаментальныя каштоўнасці. Пракурор Пружанскага раёна саветнік юстыцыі Аляксандр Міхайлавіч Вярбіцкі рассказаў прысутным пра закон “Аб генацыдзе беларускага народа”, які быў прыняты 5 студзеня 2022 г., а таксама аб рабоце па выяўленні новых фактаў дзейнасці нацыстаў на Пружаншчыне ў гады Вялікай Айчыннай вайны, што вядзецца пракуратурай Пружанскага раёна сумесна з Пружанскім міжраённым аддзелам Дзяржаўнага камітэта судзебных экспертыз і аддзелам культуры Пружанскага райвыканкама. Падвяла вынік усяму сказанаму вышэй галоўны спецыяліст аддзела культуры Пружанскага райвыканкама Наталія Сяргееўна Пракаповіч, якая вядзе работу па вывучэнні гісторыі Вялікай Айчыннай вайны на Пружаншчыне. Найбольш эмацыйным момантам мерапрыемства было выступленне ветэрана працы, былога малалетняга вязня канцлагера “Азарычы” Соф’і Сяргееўны Карпей, якая падзялілася з прысутнымі жахлівымі ўспамінамі свайго абпаленага вайной дзяцінства.
Напрыканцы мерапрыемства госці былі запрошаны азнаёміцца з фотадакументальнай выставай “Генацыд на Пружаншчыне: па матэрыялах расследавання”. На выставе прадстаўлены фотаздымкі, копіі архіўных дакументаў, успаміны сведкаў, артыкулы, кнігі, матэрыялы з сеткі Інтэрнэт, а таксама прадметы з фонтаў музея-сядзібы “Пружанскі палацык”.
Вайна – агульначалавечае гора, яна забрала мільёны жыццяў, закранула кожную сям’ю. Памятаць аб вайне неабходна, таму што гэта – найважнейшая частка нашай гісторыі.