Адкрыццё выставы жывапісу Святланы Валасюк

Музей-сядзіба «Пружанскі палацык» запрашае на адкрыццё выставы жывапісу Святланы Валасюк «УЗРОЎНІ», якое адбудзецца 21 лютага 2020 года, пачатак у 16.00.
Уваход — свабодны.

—————————————
Святлана Валасюк — маладая беларуская мастачка. Займаецца жывапісам, графікай, батыкам. Шукае вобразы і іх сутнасць у людзях, прыродзе, кнігах, музыцы і ва ўсім, што акружае.
Нарадзілася Святлана ў г. Жабінка. Маляваць пачала яшчэ ў дзяцінстве. Пасля заканчэння сярэдняй школы скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, факультэт мастацтваў. Сёння жыве і працуе ў Кобрыне.
З 2009 года ўдзельнічае ў беларускіх і замежных выставах.

Выстава “Узроўні”.
“Кожны чалавек кожны дзень, пачынаючы з дзяцінства і цягам усяго жыцця, асвойвае нешта новае і ўвесь час нечаму вучыцца, толькі кожны раз на іншым узроўні. Таму мае творчыя работы – гэта і ёсць узроўні майго пазнання і існавання…

Выстаўка будзе дзейнічаць па 22 сакавіка 2020 года.

Добавить комментарий