Click to open a larger map

Час працы музея

Аўторак-нядзеля:
10.00 — 18.00
Выхадны: панядзелак.

НАШ АДРАС:

Рэспубліка Беларусь, Брэсцкая вобласць, г.Пружаны. вул.Савецкая, 50
Т/ф:+375 1632 21896 маб.:+375333711342 (МТС)

Translate:
Мы на сацсетках:
Telegram-канал

Жывапіс Сяргея Казака. Гістарычная Берасьцейшчына.

20 снежня запрашаем усіх на адкрыццё выставы “Жывапіс Сяргея Казака. Гістарычная Берасьцейшчына”. Пачатак у 16.00.
Уваход свабодны.

Сяргей Казак нарадзіўся 10 студзеня 1953 года ў вёсцы Равяцічы Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1975 годзе скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута. З 1975 года – удзельнік абласных, рэспубліканскіх і замежных мастацкіх выстаў, рэгіянальных і міжнародных пленэраў. У цяперашні час жыве ў горадзе Брэсце.
Сяргей Казак працуе ў тэхніцы станкавага жывапісу ў жанрах партрэта, пейзажа, нацюрморта, а таксама графікі і манументальна-дэкаратыўнага роспісу. У сюжэтах яго прац натуральна спалучаюцца народныя абрады, традыцыі і міфы. Асноўнай тэматыкай з’яўляюцца падзеі і вядомыя асобы, што маюць дачыненне да гісторыі і культуры Берасцейшчыны і такіх гарадоў, як Пружаны, Каменец, Бяроза, Івацэвічы, Драгічын, Пінск, Брэст, Мінск.
На выставе “Жывапіс Сяргея Казака. Гістарычная Берасцейшчына” ў музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” прадстаўлена 36 карцін мастака. Большасць з іх прысвечана падзеям паўстання 1794 года і яго кіраўніку, выбітнаму вайсковаму і палітычнаму дзеячу Рэчы Паспалітай Тадэвушу Касцюшку. Асобнае месца займаюць вобразы знакамітых асоб Пружаншчыны, якія ўнеслі свой уклад у сусветную культуру: Юзафа Ігнацыя Крашэўскага, Міхася Забэйды-Суміцкага, Станіслава Жукоўскага.
Творы Сяргея Казака знаходзяцца ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў горадзе Мінску і Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі, а таксама ў прыватных калекцыях розных краін.

Экспанаванне выставы працягнецца па 16 лютага 2020 года.

Share to Facebook
Share to Google Plus
Share to Odnoklassniki

Добавить комментарий