Гукавая выстава «33»: адкрыццё 17/12, у 20.00

Гукавая выстава да 33-яй гадавіны Чарнобыльскай катастрофы
17 снежня ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» вядомы беларускі саўнд-артыст Яўген Рагозін (Evgeni Rogozin) адкрывае унікальную выставу – без візуальнага складніка. Ён прэзентуе толькі гук – і з яго дапамогай выяўляе свае адносіны да таго, што адбылося 26 красавіка 1986 года.
Чарнобыль невідочна прысутнічае з намі – незалежна ад той “карцінкі”, якая ў гэты момант нас атачае. У нас няма здольнасці бачыць і адчуваць радыяцыйную пагрозу. Але нашы зямля і вада яшчэ доўга будуць небяспечнымі для нас і нашых дзяцей, нашы родныя паміраюць ад анкалагічных захворванняў, нашыя целы па-ранейшаму працінаюць радыеактыўныя часціцы матэрыі. Верагодна, гук – найадэкватны сродак для асэнсавання прынцыпова неасязальнага постчарнобыльскага досведу.


Павел Вайніцкі

Добавить комментарий