Нажмите, чтобы открыть большую карту

Час працы музея

Аўторак-нядзеля:
10.00 — 18.00
Выхадны: панядзелак.

НАШ АДРАС:

Рэспубліка Беларусь, Брэсцкая вобласць, г.Пружаны. вул.Савецкая, 50
Т/ф:+375 1632 21896 маб.:+375333711342 (МТС)

Translate:
Мы на сацсетках:
Telegram-канал

Адкрыццё выставы «Мастак думкі і слова. Вандроўкі па мясцінах Юзафа Крашэўскага».

31 ліпеня ў 16.00 запрашаем на адкрыццё мастацкай выставы «Мастак думкі і слова. Вандроўкі па мясцінах Юзафа Ігнацыя Крашэўскага»..

Выстава з’яўляецца завяршальным акордам у падарожжах маладых мастакоў Брэстчыны па месцах, звязаных з жыццём і творчасцю знакамітага пісьменніка XIX стагоддзя, публіцыста, мастака і музыканта Юзафа Ігната Крашэўскага (1812-1887). Пры падтрымцы Генеральнага консульства РП у Брэсце брэсцкія арт-майстры правялі чатыры пленэры ў найбольш значных для станаўлення пісьменніка месцах – на Падляссі і Пружаншчыне, дзе Крашэўскі правёў свае дзіцячыя гады. На выставе будуць прадстаўлены 25 работ брэсцкіх мастакоў, натхнёныя «малой радзімай» неверагодна пладавітага аўтара.
Асоба Крашэўскага, якому ў Пружанскім музеі прысвечана цэлая экспазіцыя, можа прывесці сучаснага чалавека ў здзіўленне – на яго рахунку больш чым 220 раманаў і аповесцяў, каля 150 апавяданняў і замалёвак, больш за 20 драматургічных твораў і зборнікаў паэзіі, тамы аб падарожжах і ўспаміны аб розных перыядах жыцця, а таксама публіцыстыка на грамадска-палітычныя тэмы і больш за 20 тамоў навуковых прац па гісторыі Польшчы і Літвы, гісторыі літаратуры і культуры, мовазнаўства і этнаграфіі. Крашэўскага таксама смела можна назваць журналістам, мастаком, кампазітарам, калекцыянерам гравюр, малюнкаў, медалёў і графікі. Сам ён усю сваю дзейнасць падсумоўваў вельмі сціпла: «Я быццам бы не літаратар і не мастак, хоць пішу шмат і люблю прыгажосць, я чалавек свайго стагоддзя і сын свайго народа».
Выстава арганізавана Генеральным консульствам Рэспублікі Польшча ў Брэсце, у Абласным моладзевым грамадскім аб’яднаннем «Крыніцы творчасці» (г. Брэст) сумесна з Музеем-сядзібай «Пружанскі палацык».
Наведаць выставу можна будзе па 15 верасня 2019 года.

Опубликовать в Facebook
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники

Добавить комментарий