Мы на сацсетках:
Пружаны 

Сардэчна запрашаем на сайт музея-сядзібы «Пружанскi палацык»!

111
Музей-сядзіба «Пружанскi палацык» – адзіная адноўленая сядзіба стылю мадэрн ў Беларусі!
Аснова канцэпцыі экспазіцыі музея, якая была распрацавана ў 1998 годзе навуковай групай супрацоўнікаў Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея пад кіраўніцтвам вядучага навуковага супрацоўніка музея Тамары Адамаўны Слесарук – узнаўленне інтэр’ераў гарадской сядзібы ХІХ стагоддзя. Ужо створана першая чарга экспазіцыі – Салон, Кветкавая зала, Паляўнічы кабінэт, працягваецца праца над стварэннем Гэрбавай залы, Малога салона, Трафейнага пакою і інш..
Музей з’яўляецца важным турыстычным аб’ектам рэгіёна. У год музей наведваюць больш за 8 000 турыстаў, у тым ліку з замежжа. Супрацоўнікі музея, акрамя навуковай працы, праводзяць экскурсіі, масавыя мерапрыемствы, арганізоўваюць мастацкія, адукацыйныя і краязнаўчыя выставы, чытаюць лекцыі.
Музей на сёння – стаў вядомы, і як грамадска-культурны навуковы цэнтр. У ім адбываюцца музычна-літаратурныя вечарыны, навуковыя канферэнцыі па захаванні і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны.
На сайце музея Вы атрымаеце магчымасць пазнаёміцца з мінулым сядзібы, даведацца, як ствараўся музей і чым ён жыве, заглянуць у экспазіцыйныя залы і музейныя фонды, азнаёміцца з праграмай выстаў і мерапрыемстваў, атрымаць звесткі аб паслугах музея, а таксама знайсці для сябе шмат патрэбных зьвестак ў галіне музейнай справы і турызма ў рэгіёне.
Спадзяемся, што на бачынах сайта музея Вы знойдзеце карысныя матэрыялы, зможаце запытаць і атрымаць патрэбныя Вам звесткі, усталяваць дзелавыя сувязі.
 
Адміністрацыя музея-сядзібы «Пружанскi палацык» 

Да музея можна даехаць:

  • з Мінску: на цягніку да станцыі Аранчыцы (адтуль да Пружан праз паўгадзіны ходзіць аўтобус);
  • з Гродна: на аўтобусах брэсцкага накірунку да Пружан;
  • з Брэста: на цягніку да ст.Аранчыцы (адтуль да Пружан праз паўгадзіны ходзіць аўтобус), а таксама на аўтобусах гродзенскага накірунку.

 

Опубликовать в Facebook
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники

4 комментария: Сардэчна запрашаем на сайт музея-сядзібы «Пружанскi палацык»!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *