Па 08/09 працягваецца прыём прац на конкурс дзіцячага малюнка.

З 25 сакавіка 2019 года Музей-сядзіба “Пружанскі палацык”  абвяшчае аб пачатку прыёма работ для ўдзелу ў ІІ-ім раённым конкурсе дзіцячага малюнка “Шчасце ў маіх вачах“.

 У Год малой радзімы і 75-ых угодкаў вызвалення Беларусі конкурс набывае асаблівы сэнс  — праз творчасць дзецям прапануецца  паказаць любоў да сваёй вольнай і незалежнай Бацькаўшчыны.

Другі год запар асноўным ідэйным натхніцелем і мецэнатам конкурсу з’яўляецца наш зямляк – бізнэсоўца Дзмітрый Шульман. Пераможцы конкурсу ў 2018 годзе атрымалі каштоўныя падарункі — наборы для прафесіянальных мастакоў, а галоўная пераможца Аліна Францэвіч (Гран-пры) — пазнавальную вандроўку ў Маскву! (Глядзі матэрыял у газеце «Раённыя будні»

 Партнёрам конкурсу выступае – Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза мастакоў Беларусі. Асноўныя мэты конкурсу – садзейнічанне развіццю дзіцячай мастацкай творчасці,  выяўленне адораных дзяцей.

 Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца дзеці 6-17 гадоў, жыхары Пружаншчыны.  Ад аўтараў прымаюцца работы, выкананыя ў тэхніках жывапіс і графіка.

 Як і летась, работы могуць выконваюцца ў вольнай форме на вольную тэму ў агульнай намінацыі «Мая радзіма» (Гэта можа быць: мая вуліца, вёска, горад, лес, рака, возера, кветкі, мае любімыя мясціны, мае дарагія сябры (гадаванцы), сям’я, школа і г.д.) Для твораў няма абмежаванняў па жанрах і мастацкіх напрамках. Адзін ўдзельнік можа падаць не больш за 3 работы.

 Прыём работ праводзіцца па 08 верасня 2019 года.

 Падрабязней  — “Палажэнні аб конкурсе дзіцячага малюнка “Шчасце ў маіх вачах

 Пашпарт работы

Добавить комментарий