Месяц музейнага сэлфі.

АБВЯШЧАЕМ  ММСмесяц музейнага сэлфі. 

Да чарговага дню музейнага сэлфі, які ў 2019 годзе адзначаецца 16 студзеня, музей-сядзіба «Пружанскі палацык» абвяшчае флэшмоб — «Месяц музейнага сэлфі». Для ўдзелу трэба:— з 19.12 па 16.01. прыйсці ў музей-сядзібу «Пружанскі палацык;
— зрабіць «сэлфі» (фота-аўтапартрэт) на фоне ці каля любімага экспаната, залі;
— апублікаваць яго ў Facebook, Instagram, ВКонтакте,Twitter, з хэштэгам #MuseumSelfie і #palatsyk (альбо #палацык).
Самыя актыўныя і арыгінальныя “сэлфісты”, а таксама фота, з найбольшай аўдыторыяй (з вялікай колькасцю (like)) — атрымаюць цікавыя падарункі ад музея.
Будзем рады вас бачыць!
Тэл. для даведак: 2-18-96, +375 33 371-13-42

Добавить комментарий